Жалеза пад нагамі. Чым здзіўляе вёска Рудня ў Глускім раёне

17
Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ. Фота аўтара
У вёсцы Рудня Глускага раёна мясцовыя жыхары падчас ворыва агарода знайшлі кавалак жалезнай пароды, які звязаны са старажытнай металургіяй.
29.10.2026. Вёска Рудня Глускі раён. На агародзе, падчас ворыва, знайшлі кавалак металічнага шлаку
29.10.2026. Вёска Рудня Глускі раён. На агародзе, падчас ворыва, знайшлі кавалак металічнага шлаку або старажытнай крыцы.

Дзе акрамя можна музея ўбачыць старажытны кавалак пароды жалезнай руды? Аказваецца, літаральна пад нагамі. У вёсцы Рудня Глускага раёна яго знайшлі мясцовыя жыхары Аляксандр і Уладзімір проста падчас ворыва агарода.

 29.10.2026 г. Вёска Рудня Глускі раён.
29.10.2026 г. Вёска Рудня Глускі раён.

І гэта знаходка зусім не выпадковасць, бо сама назва вёскі – Рудня – падказвае, што стагоддзі таму тут жылі старажытныя металургі. Калісьці, у нізінных і балоцістых мясцінах каля ракі Пціч здабывалі балотную жалезную руду, якую плавілі ў печах-домніцах.

 29.10.2026 г. На гэтым агародзе, падчас ворыва знайшлі кавалак металічнага шлаку або крыцы.
29.10.2026 г. На гэтым агародзе, падчас ворыва знайшлі кавалак металічнага шлаку або крыцы.

– Магчымасці тагачасных металургаў былі вельмі сціплыя, – кажа Уладзімір. – Добра калі яны маглі перапрацаваць руду хоць на 50 %. У тым месцы, дзе мы выаралі гэты кавалак і зямля нават рудая, бы іржавая. Такія кавалкі знаходзяць і тут, і за канаваю.

 29.10.2026 г. Дырэктар глускага краязнаўчага музею Наталля Акуліч і мясцовы жыхар Уладзімір.
29.10.2026 г. Дырэктар глускага краязнаўчага музею Наталля Акуліч і мясцовы жыхар Уладзімір.

Знойдзены кавалак – гэта, магчыма, металургічны шлак або кавалак старажытнай крыцы. Калісьці тэхналогіі не дазвалялі цалкам аддзяліць жалеза ад пароды, таму такія камякі проста заставаліся на месцы працы майстроў. Адзін са знойдзеных кавалкаў мужчыны аддалі ў Глускі краязнаўчы музей, дзе ён зойме сваё пачэснае месца.

 Здымкі вёскі Рудня 1911 года з архіва этнографа Ісаака Сербава. Крыніца: kolekcijos.biblioteka.vu.lt
Здымкі вёскі Рудня 1911 года з архіва этнографа Ісаака Сербава. Крыніца: kolekcijos.biblioteka.vu.lt

У архівах захавалася дзевяць здымкаў, якія былі зроблены ў Рудні (ў той час вёсцы Бабруйскага павета) у 1911 годзе этнографам Ісаакам Сербавым.

А яшчэ ў гэтых мясцінах некалі жылі сакуны – частка беларускага племені дрыгавічаў, якія засялялі верхнюю плынь ракі Пціч і яе прытоку Арэсу. Сакунамі іх назвалі за тое, што ўсе дзеясловы на «ся» ў іх сканчаюцца цвёрда на «са». У 1915 год у Беларусі іх налічвалася больш за 10 000 чалавек.

 29.10.2026 г. Вёска Рудня Глускі раён. Тут усё яшчэ "жывуць" калодзежы-журавы.
29.10.2026 г. Вёска Рудня Глускі раён. Тут усё яшчэ "жывуць" калодзежы-журавы.

Ну а сёння вёска Рудня жыве сваім ціхім вясковым жыццём. Тут усё яшчэ бяруць ваду з калодзежа-жураўля, ходзяць за канём і зямлю аруць плугам.

 29.10.2026 г. Вёска Рудня Глускі раён.
29.10.2026 г. Вёска Рудня Глускі раён.

Але на цэнтральнай вуліцы ўжо добрая асфальтаваная дарога, што вядзе на старую варшаўскую трасу, а побач, літаральна на суседняй вуліцы – вёска Яўсеевічы.

  29.10.2026 г. Вёска Рудня Глускі раён.
29.10.2026 г. Вёска Рудня Глускі раён.

Па дадзеных сельсавета ў Рудні на 1 студзеня 2026 года зарэгістраваны 16 чалавек, але па дагледжаным сядзібам відаць, што вёска жыве. Нашы здагадкі пацвердзілі і мясцовыя – тут шмат дачнікаў. Такі сезонны прыток людзей забяспечвае вёсцы стабільнае існаванне.

  29.10.2026 г. Вёска Рудня Глускі раён.
29.10.2026 г. Вёска Рудня Глускі раён.

І хоць сёння Рудня – невялікая вёска, дзе жыццё цячэ ціха і мерна, яе зямля захоўвае сляды зусім іншага часу. Дастаткова толькі прыгледзецца да таго, што трапляецца пад нагамі.

  29.10.2026 г. Вёска Рудня Глускі раён.
29.10.2026 г. Вёска Рудня Глускі раён.