Месца, дзе спыняецца час. Унікальны музей пад адкрытым небам у Глускім раёне

25
Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ. Фота аўтара
Ураджэнка вёскі Слабодка выратавала ад забыцця рэчы продкаў і стварыла прастору, дзе па суседству размешчаны і драўляныя прылады, і прадметы побыту савецкай эпохі.
 10.10.2026 г. Музей пад адкрытым небам у вёсцы Слабодка Глускага раёна.

Што агульнага паміж векавой борцю для пчол і савецкім халадзільнікам? Вы не паверыце, але гэтыя прадметы сталі экспанатамі ўнікальнага музея, на які мы натрапілі ў вёсцы Слабодка Глускага раёна.

10.10.2026 г. Музей пад адкрытым небам у вёсцы Слабодка Глускага раёна зрабіла Валянціна Самуйлік.

Стварыла сапраўдную машыну часу пад адкрытым небам мясцовая ўраджэнка Валянціна Самуйлік.

  10.10.2026 г. Музей пад адкрытым небам у вёсцы Слабодка Глускага раёна.
10.10.2026 г. Музей пад адкрытым небам у вёсцы Слабодка Глускага раёна.

Яна літаральна па адным прадмеце збірала гэтую гісторыю: нешта адшукала ў бацькоўскай хаце, а нешта ратавала з закінутых суседніх дамоў. Атрымалася неверагодная экспазіцыя, дзе рэчы з савецкага дзяцінства суседнічаюць са старадаўнімі драўлянымі прыладамі, якімі стагоддзямі карысталіся нашы продкі.

  10.10.2026 г. Музей пад адкрытым небам у вёсцы Слабодка Глускага раёна.
10.10.2026 г. Музей пад адкрытым небам у вёсцы Слабодка Глускага раёна.

Планы на развіццё гэтай унікальнай прасторы ў Валянціны вялікія, праўда, дзяліцца імі яна пакуль асцерагаецца – каб не сурочыць. Але гаспадыня ўсміхаецца: «Як толькі ўсё задуманае атрымаецца – абавязкова запрашу вас у госці!»

  10.10.2026 г. Музей пад адкрытым небам у вёсцы Слабодка Глускага раёна.
10.10.2026 г. Музей пад адкрытым небам у вёсцы Слабодка Глускага раёна.

Ну а зараз, калі будзеце ехаць міма – абавязкова зазірніце ў Слабодку, каб на імгненне спыніць час.