Страказа – на ўдачу. Дазналіся, чаму Мікулічы ўжо другі раз становяцца лепшымі на фестывалі «Сузор’е талентаў»

40
Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ. Фота аўтара, Ігара Кірына і з асабістага архіва
З’ездзілі ў госці да пераможцаў 14-га фестывалю сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў», што праходзіў у Глуску, каб павіншаваць і разабрацца, што стаіць за іх перамогай.
 22.08.2026 г. Глуск. Сям'я Мікуліч на ўрачыстым шэсці ўдзельнікаў фестывалю.
22.08.2026 г. Глуск. Сям'я Мікуліч на ўрачыстым шэсці ўдзельнікаў фестывалю.

Гран-пры апошняга, 14-га, фестывалю сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў», што праходзіў не так даўно ў Глуску атрымала сям’я Мікуліч з аграгарадка Заеліца Глускага раёна. З’ездзілі да іх у госці, каб і павіншаваць, і разабрацца, што ж стаіць за іх яркай перамогай.

 22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч - удзельнікі фестывалю сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў".
22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч - удзельнікі фестывалю сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў".

Знаёмцеся: сямейны лідар – Алена Мікуліч, яе брат Мікалай, пляменніцы Кацярына Мікуліч і Даша Анікеева, сёстры Вера Дземідзенка, і Ірына Стрэж. Ні ў аднаго з іх няма музычнай адукацыі. Але ёсць вялікі прыродны талент. Дадайце сюды ўпартасць і працу, вось і атрымаўся такі выдатны вынік.

  22.08.2026 г. Алена Мікуліч на сцэне фестывалю сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў".
22.08.2026 г. Алена Мікуліч на сцэне фестывалю сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў".

– Старанна рыхтаваліся да конкурсу дзесьці каля двух тыдняў, – расказвае Алена Мікуліч. – Насамрэч, было не вельмі складана, бо і песні, і абрады – гэта ўсё мне вельмі блізкае, я 15 гадоў працавала ў сельскім Доме культуры ў нашым аграгарадку, ды і з дзяцінства ўсё засталося ў памяці. Аставалася толькі арганізаваць і падрыхтаваць сваіх родных.

У гэтым годзе сямейны калектыў ўдзельнічаў ва ўсіх намінацыях фестывалю. У конкурсе-выставе работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Рукатворны цуд» Мікулічы паказвалі традыцыю пчалярства, якую сям’я вядзе аж ад прадзеда.

 22.08.2026 г. Мікулічы паказвалі традыцыю пчалярства.
22.08.2026 г. Мікулічы паказвалі традыцыю пчалярства.

Прывезлі вулей (без пчол), соты з мёдам, свежы воск, дымар і іншыя прылады. Планавалася паказаць увесь працэс «здабывання» мёду. Але раптам здарылася нечаканасць – наляцелі глускія пчолы, пачалі выносіць мёд ды й маглі людзей ужаліць. Таму, пасля таго, як журы ацаніла канкурсантаў, прыйшлося хуценька прыбіраць вулей.

Пчалярствам займаецца Мікалай. Пераняў майстэрства ад бацькі, а той ад свайго… Кажуць (у жарт, канешне), што кожную сваю пчалу ведае ў твар і можа пазнаць яе.

– Мае пчолы ў кабаціках, а чужыя ў камізэльках, – жартуе Мікалай.

 22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч  спявае песню "Ой, чыё та поле".
22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч спявае песню "Ой, чыё та поле".

У музычным конкурсе «Крыніцы творчасці», Мікулічы акапэльна спявалі народную беларускую баладу «Ой, чыё та поле».

– Я вырасла на гэтай песні, – кажа Алена. – Яе і шмат іншых песень мне перадала мая цёця Вольга Сідараўна Селіванава. Дарэчы, у нашай сям’і заўсёды ўсе вельмі добра пелі. Сама назва конкурсу гаворыць аб тым, што ўдзельнікі павінны паказаць тое, што перадавалася ў сям’і ад продкаў, з пакалення ў пакаленне. Вось мы і спелі.

 22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч - удзельнікі фестывалю сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў".
22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч - удзельнікі фестывалю сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў".

Дарэчы, у тык-ток акаунце myastechka_glusk ролік з гэтай песняй набраў амаль 50 тысяч праглядаў, амаль 1700 лайкаў і захопленыя каментары гледачоў.

22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч - удзельнікі фестывалю сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў". Злева
22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч - удзельнікі фестывалю сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў". Злева направа: Дар'я Анікеева, Ірына Стрэж, Вера Дземідзенка, Каця Мікуліч.

А на конкурс прэзентацыі караваяў і рушнікоў «З пакалення ў пакаленне», караваі для Мікулічаў пякліся аж у Слуцку. Па старажытнаму сямейнаму рэцэпту іх пякла ў печы родная цётка канкурсантаў.

 22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч падчас конкурсу "З пакалення ў пакаленне".
22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч падчас конкурсу "З пакалення ў пакаленне".
 22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч - удзельнікі фестывалю сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў".
22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч - удзельнікі фестывалю сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў".

Сваімі уражаннямі ад удзелу ў фестывалі падзяліўся Мікалай Мікуліч.

– Я ўпершыню ўдзельнічаў, крыху хваляваўся, – кажа мужчына. – Але калі нас аб’явілі пераможцамі і мы ішлі на сцэну, хваляванні забыліся, а затое эмоцыі былі такія, што і слоў не падбярэш. Аж да слёз. Вось так і сябе паказалі, і на іншых паглядзелі.

Сям’я Мікуліч удзельнічала ў фестывалі ў 2022 годзе і тады таксама атрымала вышэйшую ўзнагароду.

– У 2022 годзе, калі мы выходзілі на сцэну, на сукенку пляменніцы Дашы села вялікая страказа, – расказвае Алена. – У той год мы атрымалі гран-пры. Сяголета, калі сыходзілі пасля выступлення са сцэны, Дашы на сукенку таксама села вялікая страказа. І яна сказала Мікалаю: “Дзядька, мы будзем і ў гэты раз пераможцамі!”. Так і атрымалася.

 22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч - пераможцы фестывалю сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў".
22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч - пераможцы фестывалю сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў".
22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч - пераможцы фестывалю сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў" са сваёй
22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч - пераможцы фестывалю сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў" са сваёй узнагародай.
22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч - пераможцы фестывалю сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў". Спяваюць
22.08.2026 г. Сям'я Мікуліч - пераможцы фестывалю сямейнай творчасці "Сузор'е талентаў". Спяваюць песню пасля абвяшчэння пра іх перамогу.