«У кого деньги есть, тот в Африке сидит, а бедные в городе живут». Жизнь глазами бобруйчан

866
Артём ЛУКЬЯНОВИЧ. Фото на заставке из архива редакции
Каждую неделю спрашиваем жителей города и района, что у них нового, что радует или огорчает.

«Малина пошла, хорошо!»

Виктор Мурашко, пр. Строителей:

– Пока не работаю – сижу на больничном, поясницу лечу. Футбол не смотрю, не увлекаюсь. Сейчас в магазине затариваюсь – отстою очередь большую, буду вячэру варить. Хозяйка моя на даче сидит, отдыхает, а я в городе «помираю». Тут дым, грязь, а в деревне свежо, клубника отошла, малина пошла, хорошо! У кого деньги есть, тот в Африке сидит или на Кубе на пляже валяется, а бедные в городе живут...

«Нормально, пока не смыло»

Анна Шинковская, д. Калинино:

– Живу в своем Калинино, огород ращу, помидорами занимаюсь. Ничего особенного, но спокойно, нормально у нас... пока не смыло! (Смеется). Хотя дожди, конечно, большие идут – вчера было три дождя, потом ночью большой дождь, затем сегодня два дождя, после снова дождь... Ну сколько можно? Хорошо хоть хата не протекает. И огород, конечно, поливать не надо. Но эту воду куда девать? Ее столько, что не впитывает земля уже – все грядки позаливало, и растет плохо, так что... ничего хорошего.

«Ну можно ж красиво сделать?»

Николай Овсяник, ул. Ульяновская:

– Очень я обижен на свой район. Парк Молодежный видели? Раньше там хотели сцену сделать для концертов, а нет, как праздник какой – дети прямо «на полу» выступают. А перед Дворцом культуры фонтан уже лет десять ремонтируется. Раньше перед ДК такая площадь красивая была! И зеленый уголок был выделен, большая такая зона с клумбами, скамейками. Все сравняли, плиткой заложили, и остановка стоит пустая в лысом поле. Хоть бы цветы посадили, хоть петунии какие! Жонка моя, цветовод-декоратор, тоже ругается – ничего не растет! Ну можно ж красиво сделать? В городе делают клумбы красивые, не спорю – и на Социалке, и на площади, и на Минской. А в нашем районе что? Пусто. Гости приезжают, в том же ДК концерты всякие, фестивали – хоть бы какой цвет посадили. Переживаю за город, люблю, чтоб красиво было.

«Вырашылі, што вернемся ў Беларусь»

Ірына Радачынская, вул. Мінская:

– Як усе гэтыя гады, у адпачынак прыехала ў родны Бабруйск, прывезла дачку да сям'і і беларускай зямлі. Удзень то працую (па зуму заняткі праводжу), то з дачкой гуляю, у дзіцячы гульнявы цэнтр схадзілі. Уражаная, колькі ўсяго з'явілася ў горадзе. Шмат новых дзіцячых пляцовак, ілюмінацыя, «Этажэрка» насупраць дому – як гандлёвы цэнтр, а не доўгабуд. Надвор'е толькі падводзіць – хочацца на лецішча, а што там у дождж рабіць. Але гэта ідэяльнае надвор'е, каб глядзець футбол, дома альбо ў бары.

20 год таму ў гэтыя дні мы скончылі школу, 9 ліпеня аднакласніца пазвала да сябе ў Сычкава спраўляць дзень народзінаў – а два аднакласнікі не паехалі, бо вырашылі глядзець фінал Чэмпіянату свету. Я падумала, што гэта будзе класная гульня, але нічога такога, каб апошні раз не правесці час са сваім класам. Мы весяліліся ўсю ноч, хадзілі ў клуб, амаль не падраліся з мясцовымі. Уранку на першым аўтобусе я вярнулася дадому. Прыйшла ў кватэру, па дарозе да ложку сустрэла маму, якая выбегла і стала эмацыйна расказваць (бо атрымала загад глядзець матч): «Уяўляеш, там Зідан падбег да гэтага італьянца і галавой у жывот як дасць яму!» На гэтым моманце я ўжо на падушцы заплюшчвала вочы, засынала і разумела, што прапусціла матч стагоддзя. А цяпер я прапусціла тайм стагоддзя. Аргентына – Егіпет, першы тайм 0:1, ну «ок», пайшла працаваць. І тут пачалося. І маці, і брат пішуць, як мяняецца лік – то Егіпет павялічвае, то Аргентына даганяе. Маё сэрца аддадзена Леа Месі, бо я – за «Барсэлону», дзе ён шмат гадоў шыкоўна гуляў, але была гатовая да паразы Аргентыны. І Махамед Салах мне падабаецца, і Аргентына гуляла першы тайм тухла, і я – за новых чэмпіёнаў. Але аргентынцы вырвалі перамогу. У прынцыпе, усё па справе, але ім падсужваюць, сто адсоткаў.

А працуем з мужам мы шмат гадоў у Маскве. Там у лютым 2024-га нарадзілася дачка Міра. Яна онлайн вучыць беларускую мову, у садку выхавацелькі-ўкраінкі, таму яны разумеюць, калі яна пачынае шпуляць беларускімі словамі. Раней для мяне жыццё там было добрае, хоць ніколі і не хацела заставацца. Але яшчэ ў 2021-м вырашылі, што вернемся ў Беларусь, так што, не з-за дронаў. Мы з імі і не сутыкаліся – Масква вельмі вялікая, я нават не бачыла жыўцом, як НПЗ гарэў, у нас зусім іншы раён. Пакуль проста дапрацоўваем, зарабляем на жыццё і на рамонт. Але зразумела, што ў школу Міра пойдзе ўжо ў беларускую.