Аляксандр Лукашэнка павiншаваў суайчыннiкаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

42
Крынiца: прэс-служба кіраўніка дзяржавы
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што павага да герба, сцяга і гімна яднае беларусаў і ўзмацняе патрыятычны настрой у адносінах да важкіх дасягненняў краіны і суайчыннікаў.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 10 мая павiншаваў суайчыннiкаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў адлюстроўвае вопыт і традыцыі, няпросты гістарычны шлях нашай незалежнай і суверэннай дзяржавы, прыгажосць і самабытнасць сінявокай Беларусі. Яны разам з намі ў самыя адметныя моманты грамадскага жыцця і ўжо сталі неад'емнай часткай паўсядзённасці», – гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што павага да герба, сцяга і гімна яднае беларусаў і ўзмацняе патрыятычны настрой у адносінах да важкіх дасягненняў краіны і суайчыннікаў.

«І надалей гэтыя сімвалы будуць выклікаць пачуццё гонару, дачынення да лёсу Беларусі і адказнасці за яе будучыню», – падкрэслiў ён.

«Няхай у чыстым небе прыгожа лунае дзяржаўны сцяг, герб дэманструе ўсяму свету нашы волю, мудрасць і міралюбівасць, а душу кожнага кранаюць гукі дзіцячых галасоў падчас выканання гімна», – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў беларусам новых поспехаў і перамог, здароўя і дабрабыту.