Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!
Уваскрасенне Хрыста — найвялікшае і найбольш урачыстае свята літургічнага года. Яно абвяшчае перамогу Збаўцы над смерцю, умацоўвае нашу веру ў несмяротнасць і адкрывае перспектыву вечнага жыцця ў Нябесным Валадарстве.
Міласэрны Бог дараваў чалавецтву дар вечнасці, але мы пакліканы адказаць на гэты дар, зрабіўшы крок насустрач Хрысту. Касцёл, як мудрая Маці, вядзе нас шляхам збаўлення, навучае праўдзе Евангелля і ўмацоўвае праз святыя сакрамэнты.
З моманту Уваскрасення Пана кожны хрысціянін можа з даверам спадзявацца на Божую дапамогу. З Богам мы здольныя пераадолець любыя выпрабаванні і разам з апосталам Паўлам сведчыць: я «усё магу ў Езусе Хрысце, які мяне ўзмацняе» (пар. Флп 4,13).
Няхай вера ў Уваскрослага Пана трывала жыве ў нашых сэрцах. Няхай у гэты светлы дзень кожны чалавек спазнае Божую любоў, адкрые сэнс жыцця і адчуе адраджэнне надзеі.
Х Р Ы С Т У С У В А С К Р О С !



