«Вясёлая Масленіца» і ансамбль «Медуніца» запрашаюць

29
Галіна Пакроўская
У зале Магілёўскай філармоніі (вул.Першамайская, 10) пройдзе музычная праграма з удзелам ансамбля песні і танца «Медуніца».

«Вясёлая Масленіца» – назва кантэрту, які падрыхтаваў ансамбль песні і танца «Медуніца».

Музычная праграма пазнаёміць з традыцыямі святкавання самага шырокага і шумнага зімовага свята, раскрые багаты і яркі свет народнага музычнага фальклору. У падарунак да кожнага квітка – бясплатны блін і чай – будзе весела і смачна!

Канцэрт адбудзецца 21 лютага ў канцэртнай зала філармоніі. Пачатак а 12.00. Кошт квітка – 10 рублёў. Квіткі можна набыць ў кассе філармоніі. Тэлефон для даведак: 80222-75-96-92, 75-97-69.