Да Міжнароднага дня роднай мовы: анлайн-дыктоўка пройдзе 20 лютага

26
Радыё Культура
20 лютага пройдзе анлайн-дыктоўка па беларускай мове на радыё «Культура» – прыняць удзел могуць усе ахвочыя.

Да Міжнароднага дня роднай мовы Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі разам з радыё «Культура» запрашаюць прыняць удзел у дыктоўцы па беларускай мове.

Анлайн-дыктоўка пройдзе 20 лютага (пятніца) з 13.00 да 14.00 непасрэдна ў памяшканні Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 15).

Слухаць трансляцыю можна:

  • на хвалі 102.9 FM (радыё «Культура»),
  • у online-фармаце www.radiokultura.by,
  • у Нацыянальным радыёплэеры radioplayer.by,
  • а таксама праз разумную калонку Аліса.