Віншаванне на Божае Нараджэнне ад біскупа Аляксандра Яшэўскага

32
Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр віншуе з Нараджэннем Пана Езуса Хрыста.

Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Могилев. Рождество Христово. Епископ Александр Яшевский. Фото Андрея Сазонова.
Могилев. Рождество Христово. Епископ Александр Яшевский. Фото Андрея Сазонова.

З вялікай радасцю віншую ўсіх са святам Божага Нараджэння. Гэта дзень, калі мы зноў чуем словы анёлаў: «Нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан» (Лк 2,11). У цішыні Бэтлеемскай пячоры адкрылася таямніца Божай любові — Бог стаў чалавекам, каб быць блізкім да кожнага з нас.

Няхай святло зоркі, што паказала дарогу мудрацам, асвеціць і наш шлях, а словы Евангелля напоўняць сэрцы надзеяй і супакоем. Хрыстус прыходзіць, каб прынесці свету радасць, прабачэнне і новае жыццё.

На завяршэнне Юбілейнага Года Надзеі жадаю, каб кожны дзень быў напоўнены верай у Божую прысутнасць, надзеяй на Яго міласэрнасць і любоўю, якая аб’ядноўвае сем’і, супольнасці і народы.

Святочнай радасці ў Пану, Ягонага супакою і ласкі жадаю таксама на надыходзячы Новы 2026 Божы год.

Хрыстус нарадзіўся – славім Яго!

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.