Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі!
На святы Божага Нараджэння мы накіроўваемся ў духоўную пілігрымку ў Бэтлеемскую пячору, каб там з Найсвяцейшай Паннай Марыяй, са святым Юзафам і пастушкамі з’яднацца ў праслаўленні Слова, якое сталася целам і пасялілася сярод нас (пар. Ян 1, 14).
Сярод дароў, якія Бог прыносіць у свет, каб нас імі абдараваць, ёсць таксама дар спакою. Анёлы гавораць пра яго, калі праслаўляюць Бога словамі: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі» (Лк 2, 14). Такі Божы спакой, сапраўдны спакой сэрца, нам вельмі патрэбны ў штодзённым жыцці, у нашых дамах, сем’ях, супольнасцях.
Жадаю, каб народжаны ў Бэтлееме Езус адарыў усіх нас Сваім спакоем, шчодрасцю Божых ласкаў і ўсялякімі духоўнымі дабротамі, каб мы маглі кожны дзень выконваць Яго волю і сведчыць пра Бога і Евангелле таксама ў 2025 годзе.
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Расклад Святых Імшаў на Божае Нараджэнне у касцёле Унебаўзяцця Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве
24 снежня Вігілія Божага Нараджэння
22.00: пастэрка пад кіраўніцтвам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
25 снежня Божае Нараджэнне
9.00; 11.00;18.30: пад кіраўніцтвам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB;
Пасля Сятой Імшы на 11.00 – тэатралізаванае прадстаўлення дзяцей і моладзі на Божае Нараджэнне.
29 снежня Свята Святой Сям’і
9.00; 11.00; 18.30: адкрыццё Юбілею Всятогп 2025 года пад кіраўніцтвам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB; Святая Імша з аднаўленнем сужанскіх абяцанняў.