Віншаванне біскупа Аляксандра Яшэўскага з Вялікднем

904
Аддзел Курыі ў Магілёўскім Рэгіёне
У нядзелю, 31 сакавіка, каталікі святкуюць Вялікдзень. Да вернікаў звяртаецца біскуп Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі.
Біскуп Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі.Фота касцёла.
Біскуп Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі.Фота касцёла.

Дарагія Браты і Сёстры!

У гэтыя святочныя дні, калі мы праслаўляем Хрыстовае Уваскрасенне – Пасху – скіроўваю сардэчныя віншаванні натхнёнымі і нязменна вялікімі словамі пасхальнай радасці:

Хрыстос Уваскрос !

Няма ў чалавечай мове слоў больш жыватворных і цудадзейных як гэтыя два словы. У гэтых словах і пераможная вестка, і заклік да радасці, і прывітанне любові, і пажаданне міру і знак Божай Міласэрнасці да чалавечага роду.

Перажываючы гэты найсвяцейшы час нашага адкуплення і радуючыся неспасцігальнай любові Збаўцы да ўсяго чалавецтва, складаю Вам шчырыя і найлепшыя пажаданні. Няхай Уваскрослы Хрыстус адорвае моцным здароўем, радасцю і сілай, каб прымаць кожны дзень новыя заданні і выклікі. Няхай умацоўвае веру, надзею і любоў, якіх так моцна патрабуе сучасны свет. Няхай, нарэшце, знак пустога гроба напаўняе супакоем і ўпэўненасцю, што менавіта Богу належыць канчатковая перамога над смерцю і цемрай зла, а Яго Міласэрнасць не мае межаў.

Хрыстос уваскрос!

Сапраўды Ўваскрос!

Аллелюя!