25 снежня каталікі святкуюць Божае Нараджэнне. Віншаванні ад біскупа Аляксандра Яшэўскага (расклад Святых Імшаў)

887
25 снежня каталікі свету святкуюць Божае Нараджэнне. Да вернікаў звяртаецца біскуп Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі.
25-12-2021 Могилев. Рождество Христово. В Соборе Успения Девы Марии и Святого Станислава епископ Александр Яшевский отслужил праздничную литургию для верующих. Фото
25-12-2021 Могилев. Рождество Христово. В Соборе Успения Девы Марии и Святого Станислава епископ Александр Яшевский отслужил праздничную литургию для верующих. Фото Андрея Сазонова.

Дарагія браты і сёстры, людзі добрай волі!

У радасныя дні Божага Нараджэння ў нашых сэрцах гучаць словы прадвеснікаў Добрай Навіны аб вялікай і неспасцігальнай любові Бога да свайго стварэння: «Нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан...» (Лк 2, 11). Гэтыя словы ажыўляюць нашую надзею і нагадваюць яшчэ раз пра тое, што Езус Хрыстус, які нарадзіўся ў Бэтлееме, жадае нарадзіцца і ў нашых сэрцах.

25-12-2021 Могилев. Рождество Христово. В Соборе Успения Девы Марии и Святого Станислава епископ Александр Яшевский отслужил праздничную литургию для верующих. Фото
25-12-2021 Могилев. Рождество Христово. В Соборе Успения Девы Марии и Святого Станислава епископ Александр Яшевский отслужил праздничную литургию для верующих. Фото Андрея Сазонова

Няхай урачыстасць Божага Нараджэння адорыць кожнага з нас моцаю Бога, які прыходзіць да нас у cваім Сыне. Як жа патрабуе сёння гэтай моцы сучасны чалавек, які часта не ўсведамляе сэнсу свайго жыцця і надзеі, які турбуецца толькі пра сваю часовую будучыню. Менавіта Езус праз сваё нараджэнне прыносіць нам сілу, радасць і святло. Няхай струмень ласкаў нованароджанага Збаўцы напоўніць нашыя сэрцы гэтым каштоўным насеннем. Няхай з гэтага насення народзіцца новы чалавек, створаны «паводле Бога ў справядлівасці і святасці праўды» (Эф 4, 24).

Святочнай радасці ў Пану, Ягонага супакою і ласкі жадаю таксама на надыходзячы Новы 2024 Божы год.

біскуп Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Расклад Святых Імшаў на Божае Нараджэння Касцёл святога Станіслава (адрас: вул. Камсамольская, 4)

24 снежня Вігілія Божага Нараджэння

22.00 Пастэрка пад кіраўніцтвам біскупа Аляксандра Яшэўскага, SDB

25 снежня Божае Нараджэнне

9.00; 11.00 пад кіраўніцтвам біскупа Аляксандра Яшэўскага, SDB; 18.30

Пасля Святой Імшы на 11:00 тэатралізаване прадстаўленне дзяцей і моладзі на Божае Нараджэнне

16.00 Калядны канцэрт арганнай музыкі Калінікі Мядзведзевай (арган) і Наталлі Мурзінай (флейта)

31 снежня Свята Святой Сям’і

9.00; 11.00 пад кіраўніцтвам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з аднаўленнем сужанскіх абяцанняў; 18.30.