«Вернулись из Парижа, легли в 2 ночи – и в 6 подъем по тревоге»: Бобруйчане Израиля рассказывают из-под обстрелов

1556
Денис НОСОВ, bobruisk.ru. Фото героев публикации, если не указано иное
Израиль снова в огне, 7 октября боевики террористической организации ХАМАС из Газы стали не только обстреливать израильские города, но и пошли в атаку, захватили несколько населенных пунктов. В Израиле живет много бывших бобруйчан – мы поговорили с ними о том, что происходит.
Катя, Лявон, Виктория и Александр Свердловы в Париже за 3 дня до войны.
Катя, Лявон, Виктория и Александр Свердловы в Париже за 3 дня до войны.

Виктория Свердлова училась в бобруйской 2-й школе (была тогда Витой Кавалерчик), пишет bobruisk.ru. Уехала в Израиль в 1996-м. Сейчас живет в Центральном, Тель-Авивском округе, в городе Холон. Это с юга от Тель-Авива, 192 тысячи населения – по израильским меркам крупный город. Сюда доставали обстрелы ХАМАСа 7 октября. Мы связались с ней вечером того дня.

«Сейчас живет в Холоне» – в очень обидном смысле «сейчас», потому что только что всей семьёй они ездили по Европе: забирали сына, закончившего университет в Дюссельдорфе, 4 октября сюрпризом для дочки поехали в Париж – подарок ей на День рожденья. Можно было еще погостить у родственников в Германии, но... вернулись 6 октября, прямо перед началом войны..

– Мы даже на самолет опоздали, пришлось новые билеты покупать. Вот не зря ж все это, предупреждали нас! – старается шутить Виктория. – А так прилетели в Тель-Авив в полночь на пятницу, в 2 ночи добрались домой. Днём съездили к бабушке с дедушкой на юг, в Кирьят-Гат, к вечеру вернулись разбирать чемоданы. Легли в 2 ночи – и в 6 утра подъем по тревоге. Мужа сразу забрали на работу в госпиталь. Сын сейчас с другом в Квар-Сафе (городок Квар-Саба, в разговорной речи Квар-Сафа, на северо-восток от Тель-Авива – прим. ред.), а я с дочкой дома сижу. И с соседями.

7.10.20233, Израиль. Жители Холона во время обстрелов спасаются на лестничной площадке. Фото Виктории Свердловой.
7.10.20233, Израиль. Жители Холона во время обстрелов спасаются на лестничной площадке. Фото Виктории Свердловой.

– В квартире бомбоубежища нету, даже в доме нету – это старый дом, нас должны были сносить. Поэтому почти каждый час встречаемся с соседями на лестничной площадке – тут закрытое место, только одно маленькое окно сверху. Раз 10-15 уже так бегали, не помню точно. Вот и прямо сейчас тут сидим. Так это центры страны, а сестра с мужем и двумя детьми живут на юге, в Сдероте – они вообще из бомбоубежища не выходили. А их старшая дочь сейчас в армии... Жива, цела.

У родителей в Кирьят-Гате сегодня много бомбили. Город ровно посередине между Газой и Западным Берегом. Много было сирен, попадание в дом, убитые...

Никто ничего не понимает. Как такой «сюрприз» произошел?.. Мы всегда знали, что наша разведка и армия самые лучшие в мире. А тут хамасовцы даже военные базы захватывают... У нас уже больше 200 убитых и больше 1100 раненых. Думаю, что гораздо больше, потому что пока невозможно зайти в те места, где это происходит.

Ракеты выпущены из города Газа в сторону Израиля 7 октября 2023 года. Фото: The Times of Israel.
Ракеты выпущены из города Газа в сторону Израиля 7 октября 2023 года. Фото: The Times of Israel.

– Самое интересное для нас в этой истории, это конечно сын, – нервно смеется Виктория. – Который только что закончил учёбу, и мы его привезли из Германии домой. Он учился там на международных отношениях, на специальной программе с палестинцами и иорданцами! Писал работу на тему арабо-израильского конфликта! И вот попал сразу вот сюда...

– Мяне гэта ўсё асабіста турбуе, бо ў 2021 ля нашага дому па аўтобусе трапіла ракета, – кажа Лявон Свярдлоў, менавіта па-беларуску ён падпісаны ў Фэйсбуку, хоць з Беларусі толькі ягоныя бацькі, сам нарадзіўся ў Ізраілі. Так, толькі з дробнымі памылкамі, ён і адказвае, мы падаем яго мову амаль без зменаў. А наогул Лявон ведае 7 моваў! – Мы з сястрой Кацяй былі тады адзінымі ўдому. Разьбіліся вокны, паляцела ў пакой рамка і г.д.

Сёння прачнуліся ўранку а шостай гадзіне й пабеглі на лесвіцу ў пад'езд, бо там ё бяспечней (у доме ў Квар-Сафе таксама няма бомбасховішча). Потым, дзесьці а восьмай, даведаліся, што ў 22 месты і кібуцы зайшлі каля 50 узброеных ХАМАсаўцаў. Мабыць, іх было значна больш. Частка тых местаў былі захоплены ХАМАСАм. У тым ліку Сдэрот, у якім жыве з сям'ёй цётка – але іх ужо вызвалілі, толькі ў паліцэйскім вучастку зачынілася групоўка, заўтра іх будуць стуль выбіваць. (Раніцай армія Ізраіля гэтых баевікоў знішчыла, дадае Лявон у нядзелю 8 кастрычніка)

– Тут шмат выбухаў, – Лявон выбачаецца, што доўга адказвае. – І зараз зноў залпы. І з інтэрнэтам праблемы.

У Лявона ёсць версія, чаму ўдар ХАМАСу апынуўся такім моцным. Апроч відавочнага праліку выведкі, што не заўважыла падрыхтоўку – мяжа з Газай апынулася амаль без аховы. Бо Дывізію «Газа», якая мяжу ахоўвала, ці яе большую частку перакінулі ахоўваць перасяленцаў у Заходні Бераг.

Ізраіль, Заходні Бераг і Газа. maps-of-the-world.org
Ізраіль, Заходні Бераг і Газа. maps-of-the-world.org

– У Юдэі і Самарыі (Заходнім Беразе) жыве каля паўмільёна ізраільскіх грамадзянаў, – тлумачыць Лявон Свярдлоў. – Дзесьці палова жыве ля мяжы, але частка жыве ў глыбіні, ды яе пастаянна ахоўваюць жаўнеры. Шмат жаўнераў. Тыя, што жывуць на «ґваот» (узвышшах), часта ё рэлігійнымі экстрымістамі ды патрабуюць штодзённую ахову ад суседзяў-палестынцаў. І вось дывізія «Газа», ці яе частка, некалькі дзён таму зышла ў Юдэю і Самарыю ахоўваць пасяленцаў – ды ніхто нават уявіць ня мог, што акупуюць поўдзень.

Канешне, невядома, што акурат здарылася. Але гэта вялізная, як мы кажам, «фашла», правал выведкі ды палітычных чыноў, якія, займаючыся пасяленьнямі ды змагаючыся з пратэстамі супраць палітыкі ўраду, супраць судовай рэформы, забыліся на пагрозу з Газы.

Справка ВБ:

Западный Берег реки Иордан (исторические Иудея и Самария) – регион между Иорданом и Иерусалимом. Западный Иерусалим в Израиле и является его официальной столицей, а восточная часть города относится к Западному Берегу. Как и Сектор Газа (на юго-восток, на берегу Средиземного моря) – это по международным договорам территории Палестины, но в Западном Береге живёт много израильских поселенцев.

Ракета, выпущенная из сектора Газа по югу Израиля, попадает в Ашкелон, 7 октября 2023 года. Фото: The Times of Israel.
Ракета, выпущенная из сектора Газа по югу Израиля, попадает в Ашкелон, 7 октября 2023 года. Фото: The Times of Israel.

Лявон Свярдлоў вучыўся на палітолага ў Тэль Авіўскім універсітэце 4 гады, пад час вучобы год працаваў журналістам. А потым шчэ год на магістратуры ва ўніверсітэце Генрыха Гайнэ ў Дзюсэльдорфе, на праграме па эўрапеістыцы (міжнародныя адносіны). Пра прычыны пастаяннай араба-ізраільскай вайны ён думае вось што:

– Па-першае, няма з кім размаўляць. То бок, існуюць дзьве палестынскія адміністрацыі: Палестынская нацыянальная адміністрацыя (афіцыйная) і ХАМАС (тэрарысцкая). Яны падзеленыя між Юдэяй і Самарыяй ды Газай, у 2007-м ХАМАС забіў кіраўніцтва ПНА ў Газе ды захапіў яе. Таксама адсутнічае перспектыва перамоваў між намі й імі. ХАМАС з намі не размаўляцьме. Яны занадта экстрымальныя ды папросту ненавідзяць нас, ды й мы іх. Мы, з другога боку, ня хочам размаўляць з Палестынскай Нацыянальнай Адміністрацыяй, бо навошта? Так жа ж зручней, калі мы кантралюем тэрыторыі, а яны займаюцца насельніцтвам.

Таксама адсутнічае й перспектыва для разьвіцьця сярод жыхароў самой Газы. Ня маючы магчымасьці ня толькі зьмяніць уладу, але знайсьці працу, ці прынамсі атрымаць чыстую ваду, шмат зь іх ідуць наўпрост да ХАМАСу ды іншых тэрарыстычных арганізацыяў.

Што цяпер рабіць? Я не вайсковец, таму, як перамагчы, сказаць не магу. Але каб усё гэтае скончылася, трэ па першае вярнуць ПНА ў Газу. І пасьля дэмантаваньня тэрарысцкай дыктатуры даці люду Газы самастойна вырашыць пра сваё жыцьцё. І трэба размаўляць.

Верасень 2023, выпускны ва ўніверсітэце Генрыха Гейнэ ў Дзюсэльдорфе. Сярод студэнтаў і арабы і яўрэі.
Верасень 2023, выпускны ва ўніверсітэце Генрыха Гейнэ ў Дзюсэльдорфе. Сярод студэнтаў і арабы і яўрэі.

Тое, што яўрэі і арабы могуць жыць мірна, Лявону паказваюць не толькі добрыя стасункі між Ізраілем і Марока, Іярданіяй і шчэ некалькімі арабскімі краінамі, не толькі арабы-грамадзяне Ізраілю, але і свежы ўласны досвед.

– На апошнім годзе ў Нямеччыне я вучыўся з палестынцамі, ды сярод іх знайшоў новых добрых сяброў. І яны сярод нас. Зь дзяўчынай ярданкай-палестынкай, сям'я якой паходзіць з Газы, мы сталі вельмі добрымі сябрамі, разам гулялі ў парку атракцыёнаў. Але ж пэўна размаўлялі яшчэ й пра палітыку. І найважнейшым было тое, што яна нас ды мы яе ўбачылі як асобаў, а не як прадстаўнікоў якога-небудзь палітычнага, этнічнага ці нацыянальнага боку.

Верасень 2023, выпускны ва ўніверсітэце Генрыха Гейнэ ў Дзюсэльдорфе. Ізраільцянін з іярданкай.
Верасень 2023, выпускны ва ўніверсітэце Генрыха Гейнэ ў Дзюсэльдорфе. Ізраільцянін з іярданкай.