Віншаванне біскупа Аляксандра Яшэўскага з Вялікднем

1033
У нядзелю, 9 красавiка, каталікі святкуюць Вялікдзень. Да вернікаў звяртаецца біскуп Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі.
Біскуп Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.
Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі
Біскуп Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі

Велікодным світанкам да магілы Хрыста ішлі жанчыны, каб намасціць Яго духмянасцямі. Там яны сустрэлі анёла, які абвясціў ім небывалую радасць: «Не бойцеся! Шукаеце Езуса Назараніна, укрыжаванага. Ён уваскрос!» (пар. Мк 16, 6).

Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Сёння і я жадаю дзяліцца з Вамі гэтай радаснай навіной:

ХРЫСТОС УВАСКРОС!

Жадаю, каб вера ва Уваскрослага жыла ў сэрцах і розумах кожнага з нас. Няхай жа кожны ў гэтыя святы адчуе асаблівае шчасце, адчуе любоў Бога і апеку анёлаў, зразумее сэнс жыцця і моц еднасці, адкрые сэрца і ўпусціць вясну надзеі.

Няхай гэтыя святы напоўняць Вас радасцю і супакоем. Няхай вера ва Уваскрослага дадае сілы перамагаць усялякія цяжкасці.