Цэнтральнае месца ў экспазіцыі аддадзена гісторыі стварэння паэмы Янкі Купалы «Магіла льва». Пра яе распавядаюць экспанаты, прывезеныя з Мінска, а таксама з музеяў Магілёва і нават Магілёўскага драмтэатра. У тым ліку прадстаўлена адзінае паданне пра бандыта Машэку ўраджэнца Магілёва Паўла Шэйна, якое дэталёва вывучаў Янка Купала перад тым, як напісаць сваю паэму. Дарэчы, партрэт Паўла Шэйна музей паказвае ўпершыню. Прадстаўлены рэдкія літаграфіі Пецярбурга – месцаў, дзе жыў Янка Купала. Упершыню выстаўлены пейзаж савецкага мастака Аляксандра Асмёркіна, які знаходзіцца ў фондах магілёўскага музея, а таксама рэдкае фота будынка Магілёўскага драмтэатра да вайны.
Выставачны праект «Яго Магілёвам назвалі... » будзе дэманстравацца да 16 красавіка.