Светлый рыцарь… Памяти нашего коллеги Виталия Евменькова

2166
Подготовили Ольга МАКСИМОВА, Галина ПОКРОВСКАЯ, Евгений БУЛОВА
Сегодня – 40 дней, как ушел из жизни педагог, ученый, литератор и журналист Виталий Евменьков. Его смерть совпала с католическим Рождеством – наверное, самым любимым праздником нашего коллеги. Говорят, в такие праздники Бог забирает только хороших людей…
Виталий Иванович Евменьков. Светлая память...
Виталий Иванович Евменьков. Светлая память...

С первого дня работы нашего сайта, то есть с ноября 2021 года Виталий Иванович писал для него ярко, глубоко, зачастую иронично (и что совсем уж редкость в журналистике – самоиронично). Его материалы останутся на magilev.by навсегда: вы их можете прочесть, введя в поисковую строку псевдоним «П.Леванович».

Но сам Виталий Иванович, наверное, не предполагал, что последний год своей жизни проведет в качестве корреспондента (да и вообще, что этот самый год станет последним, явно не задумывался – смерть 45-летнего Виталия Евменькова стала шоком для многих). До этого более двадцати лет он отдал Могилевскому госуниверситету им.А.А.Кулешова, периодически совмещая педагогику, научную работу с журналистикой. Виталий Иванович вообще был многогранным человеком: и с кем из его круга не общаешься, слышишь совершенно о разных гранях. «Ён, у першую чаргу, даследчык і навуковец!» – говорят некоторые его университетские коллеги. «Один из лучших преподавателей!» – возражают студенты, чьи имена напрямую связаны со СМИ (и не только с белорусскими). Кто-то знаком с его литературной деятельностью… В общем, сегодня мы хотим дать слово коллегам и друзьям Виталия Евменькова. Но вначале – стихотворение, посвященное его любимому поэту Адаму Мицкевичу. Наш ушедший коллега, ко всему прочему, был и сам поэт (да-да, помимо научных и журналистских статей, монографий, Виталий Иванович писал и стихи, и поэмы, у него даже есть пьеса «Безбацькавiчы», а также он блестяще переводил поэзию с польского на белорусский язык).

Виталий Иванович Евменьков. Светлая память...
Виталий Иванович Евменьков. Светлая память...

Побач з А. Міцкевічам

Анёлы п’юць капучына,

А таксама каханне з майго сэрца.

Іх высокія грудзі, як альпійскія горы.

А ў руках – павуцінне пачуццяў.

Танкія шляхетныя пальцы,

Якія ўрачыста ігралі паланэзы

Для нашаго беззаганнага караля.

Вусны, якія створаны для пацалункаў.

І вочы, у якіх бясконцасть.

А пагляд такі, што выцягне з пекла

І перанясе ў святы чысцец –

Вечны прытулак для пераможаных.

Анёлы п’юць капучына.

У мінскіх кавярнях яны побач

З няголенымі мужчынамі.

Захінаюць іх крыламі

Ад зладабра чалавечнай існасці.

Каралiна Гамеза, Гданьск:

Каралiна Гамеза
Каралiна Гамеза

– Віталь Іванавіч быў маім выкладчыкам з 2006 году, чытаў курс «Славянская міфалогія» і «Беларускі фальклор». На першых лекцыях распавядаў, адкуль узялася назва «Беларусь», хто такія ліцвіны, чым была для беларусаў Вільня. Лекцыі былі заўсёды змястоўнымі, цікавымі, з гумарам. Было адразу відаць, што яму таксама цікава ўсё тое, аб чым ён гаварыў, таму было цікава і студэнтам.

Потым Віталь Іванавіч быў таксама і маім навуковым кіраўніком, ведаючы мае веравызнанне, прапанаваў мне тэму «Паэзія Караля Вайтылы (Папы Яна Паўла ІІ)», за што я яму ўдзячная дагэтуль. Як кіраўнік ён был вельмі далікатны, заўсёды дапамагаў, цікавіўся тэмай, з ім было вельмі лёгка.

Успамінаюцца таксама студэнцкія экскурсіі, вельмі шмат вясёлых і дарагіх сэрцу момантаў.

Віталь Іванавіч захапляўся Міцкевічам, філаматамі, людзьмі, якія па-над усё ставілі Бога, Айчыну і Гонар. Такім быў і ён сам: прынцыповым, добрым, шчодрым і чулым. Вельмі шкада, што сышоў так рана, няхай яго светлая душа спачывае ў супакоі, а зерне, якое ён засеяў сваёй працай абавязкова дасць шчодры плён!

На каляды, на Раство,

свет скаваны мёртвай сцюжай,

позірку яго святло

згасла, стала белай ружай.

Напісалася ў той дзень, хоць я не пішу вершы..

Васіль Аўраменка, лекар, магілёўскі бард

– Светлы рыцар на цёмным фоне... Нядаўна – неспадзявана і заўчасна – нас пакінуў яшчэ адзін сябра, той, што не паспеў, не здзейсніў, не завершыў… Але.

Кажуць, што пра мёртвага можна ці добра, ці ніяк. Ды то відаць толькі ў дзень пахавання, пакуль зямля не паглынула сваю ахвяру, а душа яшчэ вітае паблізу і чуе, што кажуць пра яе жывыя. А чым далей, тым ясней становіцца і постаць памерлага, і той даробак (ці недаробак), што пакінуў ён. Пра Віталя Еўмянькова казаць будзе проста і сёння, і заўтра, і праз шмат год, бо зробленае ім навідавоку і не згубіцца ад перамены палітычнага надвор’я ці кан’юнктуры рынку. Найперш гаворка пра яго творчасць, пра тое, што ён пісаў і што рабіў у літаратуры.

Тонкі рамантык па натуры і тэмпераменце, прафесійна заняўшыся гісторыяй літаратуры, ён захапіўся эпохай рамантызму. А паколькі галоўны літаратурны герой часоў рамантызму ў нашых краях быў Адам Міцкевіч, то ён і стаў цэнтральнай фігурай Віталёвага літаратуразнаўчага захаплення. Гадамі займаючыся гэтай тэмай, ён стаў знаўцам не толькі літаратуры, але і той эпохі, яе сацыяльных, пабытовых ды культурных адметнасцяў.

Нашага героя бадай можна назваць адным з апошніх рыцараў Вялікага Княства Літаратуры, літаратуры якую ён вывучаў і вяртаў з гістарычнага забыцця, якую ствараў сам, увасабляў ды ажыўляў у сваіх аповядах. Нягледзячы на прыроджаную чарнявасць і схільнасць у адзенні да цёмных строяў (уплыў Міцкевіча ці эстэтыкі рамантызму?), ён быў чалавекам святла, які заўсёды выпраменьваў пазітыўную, светлую энергію, што прываблівала і стымулявала іншых.

Кажучы пра апантанае захапленне Віталя рамантызмам і гісторыяй 17-18 ст., нельга сказаць, што ён быў кансерватарам, рэтраградам ці героем «ненашага часу». Не, ён быў і абазнаным сучасным філолагам, і прасунутым журналістам, і блогерам, які меў свае адметныя погляды.

Апошнія тыдні, незадоўга да смерці Віталь пісаў паэму пра філаматаў. Сюжэт класічны: 1823 год, студэнты Віленскага ўніверсітэта патрапляюць за краты па даносу свайго выкладчыка, тутэйшага прафесара-літвіна, які імкнецца выслужыцца перад расейскай уладай і «здае» бунтаўшчыкоў. Вядома, што далейшы лёс філаматаў быў незайздросны, сваіх мэтаў пры жыцці яны не дасягнулі, засталіся гістарычнымі «аўтсайдэрамі», фізічна пераможанымі шматлікім ворагам ці выгнанымі за межы радзімы. Дык вось, пісаць такі песімістычны, хоць фактычна і праўдзівы фінал, Віталь не хацеў, бо ён адчуваў, што пераможа праўда, шчырасць і спагада...

Дык хто ж такі герой? Той, хто ўсіх перамагае, бязлітасна нішчыць і выжывае, выратоўваючы сваё фізічнае цела? Або той, хто дзейнічае адпаведна сваім ідэалам і прынцыпам, не зважаючы на небяспеку для ўласнага жыцця? Ці будзе фізічная смерць для яго канчатковай паразай? Ці мо ёсць іншыя спосабы перамогі? Канечне ж ёсць, і самы сусветна-вядомы – прыклад Хрыста, самы беларуска-вызначальны – лёс Каліноўскага! Калі фізічная гібель становіцца пачаткам маральнай перамогі, узыходам да новых вяршыняў гістарычнага развіцця і цывілізацыйнага развою. Так, героі гінуць тут і цяпер, але застаюцца непераможанамі ў вышэйшых, духоўных сферах, дзе працягваюць жыць ідэалы дабра і гуманнасці, прага свабоды і справядлівасці, тое галоўнае, што робіць чалавека чалавекам, што не знішчае ні гвалт, ні вайна, ні нянавісць.

Елена Ивановна Шалашкевич, учитель истории, пенсионерка:

Лицейское фото Виталия Евменькова. Он - второй справа в верхнем ряду
Лицейское фото Виталия Евменькова. Он - второй справа в верхнем ряду

– Земная жизнь человека продолжается в среднем 70 лет, в космическом измерении этот период составляет всего 3 минуты. Виталий прожил чуть более половины, он словно яркая комета пронесся и оставил после себя яркий след.

Впервые я встретила Виталия-мальчишку, старшего подростка, когда он стал учеником филологического класса Могилевского областного лицея №1, на своих уроках истории и курса «Человек. Общество. Государство». Он был пытливым лицеистом и очень деликатным и чутким парнем. Я ценила его усердие, трудолюбие и желание совершенствоваться, его борьбу за свой путь в жизни.

Виталий был счастливым человеком, потому что он сумел поступить в класс, где преподавала русский язык и литературу Людмила Васильевна Попова (заслуженный учитель РБ) и другой творческий человек – учитель белорусского языка и литературы Екатерина Елисеевна Сазонова, классная дама – Лидия Дмитриевна Саенко. Он был счастливым, потому что учился у профессионалов, в среде творческого лицейского братства.

Он сумел сам стать профессионалом и этот творческий свет пронес в своей деятельности, оставив тепло в душах своих учеников.

Светлая память о Виталии Евменькове…

Выпускники специальности «Журналистика» 2019 года

Виталий Евменьков обожал своих студентов. И всегда их защищал
Виталий Евменьков обожал своих студентов. И всегда их защищал

– Новость о скоропостижной смерти дорогого и любимого нами преподавателя оставила глубокий след в душе каждого из нас. Впрочем, как и его преподавательская деятельность, в которую Виталий Иванович вкладывал все свои силы, время и душу. Для каждого студента он стал проводником в мир журналистики, готов был помочь. Для нас он был больше, чем преподаватель. Потому трудно было поверить в скорбную новость в праздничное воскресенье. Пройдет много лет, а мы так и не сможем смириться со случившимся...

Можно долго говорить, как много он для нас значит, вспоминать студенческие будни, связанные с ним. Но мы хотим поделиться другим. В нашем архиве сохранилось видео, сделанное в день вручения дипломов. Самое важное, считаем, не только для нас, но и для всех, Виталий Иванович сказал в своих напутственных словах. «Лишним будет говорить, что всех буду рад видеть. Хорошо помню вас на 1 курсе… Четыре года пролетели, как одно мгновение... Жизнь такая штука: что-то проходит, что-то остаётся. Так пусть только хорошее остается в ваших сердцах… в воспоминаниях...».