Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч наведае Беларусь

730
П. ЛЕВАНОВИЧ. Фотоздымак: catholic.by
Першы візіт 20 лістапада ў Магілёў здзейсніць Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне ўпершыню наведаў Магілёўшчыну ў верасні мінулага года, калі ўзяў удзел у агульнабеларускіх урачыстасцях, якія праходзілі ў Бялынічах.

Ватыканскі дыпламат наведае першую біскупскую сталіцу на тэрыторыі сучаснай Беларусі, што калісьці была цэнтрам самай вялікай па плошчы дыяцэзіі ў гісторыі Каталіцкага Касцёла. А 11-й гадзіне нунцый Ёзіч узначаліць цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ў старадаўняй магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава.

Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч наведае Беларусь. Фотаздымак: catholic.by
Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч наведае Беларусь. Фотаздымак: catholic.by

Нядаўна ўлады перадалі гэтую гістарычную святыню ў бязвыплатнае карыстанне магілёўскім католікам, якія дагэтуль павінны былі плаціць штомесячную арэндную плату.

Адказны за Магілёўскі рэгіён Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі запрашае ўсіх вернікаў Магілёўшчыны далучыцца да супольнай малітвы разам з Апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам і ў духоўнай еднасці са Святым Айцом.