Падкрэслім, гутарка не вядзецца пра перадачу будынка касцёла ва ўласнасць парафіі. Як і раней, ён будзе знаходзіцца на балансе камунальнай гаспадаркі Магілёва (фактычна і юрыдычна належыць дзяржаве). Вернікам не трэба будзе сплочваць арэнду, што можа дапамагчы сэканоміць істотныя сродкі на рамонт пацярпелага ад непагоды помніка архітэктуры. Адпаведнае рашэнне аб пяцігадовых арэндных канікулах для касцёла было прынята яшчэ 24 жніўня 2022 года.
Магілёўскія католікі 5 гадоў будуць бясплатна арэндаваць касцел Святога Станіслава
790Магілёўскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава на 5 гадоў аддадзены ў бясплатную арэнду вернікам, пра гэта паведамілі ў парафіі.