Сёння ў Магілёве адбудзецца фэст з нагоды парафіяльнага адпусту. Запрашаюцца ўсе жадаючыя ў Св. Станіслаў

584
Источник: catholic.by. Фото: catholic.by
15 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. У старадаўняй катэдры ў Магілёве адбудзецца фэст з нагоды парафіяльнага адпусту, распавядаем падрабязнасці.

Урачыстасць у катэдральнай парафіі горада на Дняпры ўпершыню ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, паведамляе рэсурс catholic.by.

Сення ў Магілеўскай катэдрэ адзначаць унебаўзяцце Дзевы Марыі. 15.08.2022
Сення ў Магілеўскай катэдрэ адзначаць унебаўзяцце Дзевы Марыі. 15.08.2022

Дзе знаходзіцца касцел

Праз дарогу ад Магілёўскага тэатру драмы (цэнтр горада, раён плошчы Арджанікідзэ)

Пачатак у 18:30.

Таксама ў гэты дзень юбілей 25-годдзя манаскага жыцця будуць адзначаць сёстры з кангрэгацыі Місіянерак Святой Сям’і, якія служаць пры магілёўскай катэдры: сястра Вера Гаспаровіч і сястра Вікторыя Жук.

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі , адказны за Магілёўскі рэгіён, сардэчна запрашае ўсіх парафіянаў і вернікаў Магілёва на адпустовую ўрачыстасць і святкаванне парафіяльнага свята пасля святой Імшы каля катэдры.