Магілеўцаў запрашаюць на ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Бялыніцкай

562
П. ЛЕВАНОВИЧ. Фото: Catholic.by
Урачыстасцям у гонар Маці Божай Бялыніцкай, якія пройдуць у нядзелю 4 верасня ў Бялынічах, будзе традыцыйна папярэднічаць 40-гадзіннае набажэнства, на якое запрашаюць вернікаў з розных мясцін, у тым ліку, і з Магілёва.

Пробашч парафіі ў Бялынічах ксёндз Юзаф Сярпейка запрашае на Саркагадзіннае набажэнства перадусім удзельнікаў малітоўнага руху «Маргарытка», каб разам маліцца за святароў. Святар ад імя мясцовых вернікаў запрашае ў Бялынічы ўсіх, хто жадае ўнутранага спакою, цішыні і шчырай размовы з Богам, паведамляе сайт catholic.by.

Усе ахвотныя ўзяць удзел у Саракагадзінным набажэнстве, якія прыедуць у Бялынічы з іншых мясцін, будуць забяспечаны начлегам і харчаваннем.

Праграма набажэнства і ўрачыстасці ў Бялынічах:

  • Саракагадзіннае набажэнства распачнецца ў пятніцу 2 верасня святой Імшой а 20-й гадзіне, цэлебрацыю якой узначаліць пробашч парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Горках ксёндз Андрэй Кеўліч, дэкан Магілёўскі.
  • Святая Імша ў суботу 3 верасня адбудзецца а 19-й гадзіне. Цэлебрацыю ўзначаліць ксёндз Юзаф Сярпейка, бялыніцкі пробашч.
  • Цэнтральная адпустовая святая Імша ў нядзелю 4 верасня адбудзецца пры капліцы ў Бялынічах а 15-й гадзіне. Цэлебрацыю ўзначаліць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Ахвотным узяць удзел у Саракадзінным набажэнстве ў Бялынічах неабходна прайсці рэгістрацыю:

анлайн-рэгістрацыя

па тэлефоне: +375 (29) 570 85 87 – ксёндз Юзаф

Плануецца пешая пілігрымка з Магілёва, удзельнікі якой скіруюцца на ўрачыстасці ў Бялынічы. Інфармацыя пра пілігрымку будзе пададдзена пазней на партале Catholic.by.