Беларускія народныя танцы ў Падміколлі. Гэта нешта неверагоднае!

1106
П. ЛЕВАНОВИЧ. Фото: группа Народные танцы ВКонтакте
На летняй пляцоўцы магілеўскага парку Падміколля 10 жніўня ўсе жадаючыя маглі патанчыць, паслухаць беларускую музыку, дакрануцца да нацыянальнай культуры. Распавядае адна з удзельніц праекту «Беларускія народныя танцы» Марына Храмцова.

Учора мы танчылі тое, што нашы прабабулі і прадзядулі танчылі ў хатах на так званых вячорках. Беларускія танцы не гэтакія відовішчныя, як, напрыклад, украінскія ці польскія, але ў іх ёсць непаўторны каларыт, яны – нашы. Магчыма, гэта прываблівала мінакоў, якія з задавальненнем далучаліся да нас. Па словах Марыны Храмцовай, асабліва моцна танцы падабаюцца дзецям, якія кідаюць самакаты, аддаюць бацькам мабілкі і прытопваюць, падскокваюць разам з дарослымі.

У Магілеве мясцовыя жыхары ў парках танчаць, запрашаюць усіх жадаючых. Фота мае ілюстрацыйны характар
У Магілеве мясцовыя жыхары ў парках танчаць, запрашаюць усіх жадаючых. Фота мае ілюстрацыйны характар

Праекту «Беларускія народныя танцы» ужо не адзін год. Праз яго прайшлі сотні магілёўцаў, неабыякавых да спадчыны свайго народа. Марына Храмцова адзначыла тое, што ў іх рэпертуары ёсць і ірландскія, і французскія, і польскія танцы. «Мы робім усё, каб адчуваць культурнае сэрцабіццё нашых суседзяў, але, канешне, асноўная наша задача – папулярызацыя беларускай культуры», – кажа Марына.

У якасці анонсу!

У гэту суботу ў парку Падміколле запланаваны беларускія танцы ў народных строях і з удзелам вядомых беларускіх музыкаў. Пачатак а 18-й. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.