Айцы дамінікане, якія нясуць служэнне ў гэтай каталіцкай супольнасці горада на Дняпры, ўжо другі раз арганізуюць такія варштаты для аматараў сакральнага жывапісу. У мінулым годзе ўдзельнікі майстар-класу сваімі рукамі стваралі ўласныя версіі іконы Марыі Абранніцы Духа Святога, паведамляе рэсурс catholic.by.
Сёлета арганізатары зноў запрашаюць усіх ахвотных на трохдзённую сустрэчу, каб пад кіраўніцтвам спецыяліста па іканапісу напісаць абраз святой Ядзвігі.
Запіс удзельнікаў вядзецца па тэлефоне:
+375 (29) 291 92 11 (+ viber) – айцец Раман Шульц
або па звароце на электронную пошту:
schulzop@gmail.com
Адрас парафіі:
вул. Якубоўскага 39/18, 212026, Магілёў
Капліца размешчана па вул. Мінская Шаша 8а (будынак: Арфей)