Алексей Батюков (многолетний руководитель Музея истории Могилева):
– З майго прыватнага досведу, «экскурсаводы», якія не маюць дачынення да музея, да навуковай працы, часта ўводзяць людзей у зман. Гэтыя «спецыялісты» могуць быць носьбітамі недарэчных чутак, папулярных міфаў. Таму, перадусім, вядзецца пра забеспячэнне інтарэсаў экскурсантаў. З другога боку, мае тут значэнне і эканамічны складнік. Для музея «саматужнікі» – гэта страта ўласных грошаў. У буйных цэнтрах – кшталту Мінска – колькасць прафесійных экскурсаводаў адпавядае попыту. У нас жа, асабліва калі вялікая турыстычная плыня, часам абазнаных у сваей справе экскурсаводаў не стае. Адсюль вынікае праблема «саматужнікаў».
Яшчэ адна істотная рэч – існуюць аб’екты, якія знаходзяцца пад поўным кантролем музея, а есць тыя, куды шлях адкрыты ўсім жадаючым. Напрыклад, Буйніцкае поле. Любы чалавек, які не мае статуса экскурсавода, у гэтакіх месцах бярэцца за тое, каб правесці саматужную экскурсію. Нават ад «экскурсаводаў», якія маюць пэўны статус, але недастаткова падрыхтаваныя, была вялікая шкода – яны пладзілі розныя міфалагемы.
Іх экскурсіі мы называем «левымі». Там можна было пачуць, што заўгодна, – нібыта на Буйніцкім полі было падбіта 39 танкаў і сам Канстанцін Сіманаў быццам бы страляў па немцах. Вядома, гэта дужа непрафесійныя звесткі. І ў свой час мы рубам паставілі вострае пытанее аб тым, што неабходна неяк урыгуляваць дзейнасць экскурсаводаў. Каб працавалі людзі падрыхтаваныя.
Былі, праўда, выпадкі, калі ў музей прыходзілі не ліцэнзаваныя экскурсаводы, але надзвычай адукаваныя, у такім выпадку, з дазволу адміністрацыі, ім не забаранялі працаваць з наведвальнікамі.
У кожнай праблеме, як вядома, ёсць шэраг нюансаў. Напрыклад, да вас з-за мяжы прыехалі сябры, і вы пажадалі паказаць ім тое ж самае Буйніцкае поле. Вы шпацыруеце па дарозе, нешто распавядаеце… На вас у гэтакім выпадку распаўсюджваюцца абмежаванні ў змененым Кодэксе аб культуры? Аляксей Бацюкоў кажа, што з гэтым пытаннем лепей за ўсе звярнуцца да юрыстаў. Прафесар, гісторык Аляксандр Агееў з гэтам меркаваннем збольшага пагаджаецца. Кажа, што не так даўно прыязджаў сябр, які пажадаў даведацца пра Магілеў. Прафесар ласкава пагадзіўся. «Мы ж з сябрам можам набыць квіткі і прыйсці ў музей. Як адрозніць сяброўскую гутарку ад экскурсіі. Вось пытаннічка…», – адказаў Аляксандр Агееў.