Толькі што завяршыўся суд над галоўным банкірам Ватыкана

582
Источник: Vatican News. Фото: vaticannews.va
Судовы працэс над былым кіраўніком Інстытута рэлігійных спраў (або Ватыканскім банкам) завяршыўся. Перад правасуддзем прадсталі Анджэло Калоя і яго саўдзельнікі Габрыэле Ліудза і Ламбэрто Ліудза.

23 ліпеня Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Апеляцыйны суд Дзяржавы Ватыкан з некаторымі зменамі, якія датычацца тэрмінаў пазбаўлення волі, пацвердзіў рашэнне суду першай інстанцыі, якое было вынесена ў студзені 2021 года: цяпер прысуд не падлягае адмене.

Асудзілі галоўнага банкіра Ватыкана. Фота: vaticannews.va
Асудзілі галоўнага банкіра Ватыкана. Фота: vaticannews.va

Падсудныя былі прызнаны вінаватымі ў фінансавых махінацыях, здзейсненых у перыяд з 2001 па 2008 год: крадзяжы дзяржаўных сродкаў, адмыванні і прысвойванні буйной сумы грошаў.

Анджэло Калоя і яго 98-гадовы адвакат Габрыэле Ліудза былі асуджаны на 8 гадоў і 6 месяцаў турэмнага зняволення. Яны павінны таксама выплаціць штраф у памеры 12,5 тысяч еўра. Сын адваката Ламбэрто Ліудза быў асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы і павінен выплаціць штраф у памеры 8 тысяч еўра. Суд прыняў рашэнне таксама аб канфіскацыі ў падсудных сумы, ужо замарожанай на іх рахунках, а таксама кампенсацыі шкоды, нанесенай Інстытуту рэлігійных спраў.

Паводле следства, асуджаныя ажыццяўлялі фінансавыя махінацыі падчас продажу нерухомасці ў Рыме і іншых гарадах. Такім чынам завяршыўся шматгадовы працэс, распачаты яшчэ ў 2014 годзе, у якім упершыню былі ўжыты нормы па барацьбе з фінансавымі злачынствамі, што прывялі ватыканскае заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.