– Усё, здаецца, проста! – адзначае суразмоўца. – Трэба сістэматычна і мэтанакіравана рыхтавацца, хадзіць на рэпетыцыйнае тэсціраванне, а яшчэ трэба проста імкнуцца як найбольш размаўляць і пісаць па-беларуску, чытаць кнігі на беларускай мове.
Многія скажуць, магчыма, прыкладна так: канечне, ты ж настаўнік беларускай мовы, таму і павінен быў здаваць на 98, а яшчэ лепш на 100! Але я не пераацэньваю свой вынік на ЦТ. Так, набраў столькі балаў, колькі і павінен быў прыкладна набіраць, – выказвае меркаванне Юрась.
На думку Каласоўскага, трывалы падмурак да паспяховай здачы ЦТ ці іншага іспыту па мове – гэта жывая камунікацыя на гэтай мове. «Не бойцеся часцей выкарыстоўваць мову ў размовах, у сацыяльных сетках, больш чытайце па-беларуску – і засвоіць тое ці іншае правіла стане значна прасцей», – раіць настаўнік.
Читайте в прежних выпусках:
Куды бяжыць настаўнік беларускай мовы, або Крыху пазітыва ад Юрася Каласоўскага
ТОП-10 анамальных магілёўскіх вуліц ад настаўніка Юрася Каласоўскага
Дык дзе ж пачынаецца Дубравенка? На гэта пытанне адказвае настаўнік беларускай мовы Юрась Каласоўскі