Памёр легендарны дэкан магілёўскага філфака Яраслаў Іванавіч Клімуць

2023
П. ЛЕВАНОВИЧ. Фото автора
Легенда магілёўскага філфака, былы дэкан Яраслаў Іванавіч Клімуць пайшоў у лепшы свет. Адбылося гэта 18 червеня ў Магілёве. Распавядаем пра тое, дзе будзе адбывацца развітанне з гэтым выдатным чалавекам.
Яраслаў Іванавіч Клімуць выступае на літаратурнай вечарыне. 2022 год. Магілёў
Яраслаў Іванавіч Клімуць выступае на літаратурнай вечарыне. 2022 год. Магілёў

Яраслаў Іванавіч Клімуць нарадзіўся ў 1940 годзе на Гарадзеншчыне. Яго праз усё жыццё называлі западэнцам, і гэта было для яго кампліментам. Ён быў самым што ні на ёссць натуральным беларусам. Праз усё жыццё – толькі на беларускай мове, толькі Беларусь. І ён гэтага патрабаваў ад нас, маладых выкладчыкаў. Пры Клімуці было сорамна размаўляць не на беларускай мове, было сорамна не ведаць Быкава, Караткевіча, Купалу, Коласа…

Радзіма Яраслава Іванавіча – вёска Вострава Мастоўскага раёна. Нейкі час служыў у войску. У 1962 годзе паступіў у БДУ, вывучаў беларускую мову і літаратуру. Потым была аспірантура ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі Навук. З 1975 года Клімуць працаваў у Магілёўскім педагагічным універсітэце. З 1986 года па 2000 год ён быў дэканам філалагічнага факультэта.

Яраслаў Іванавіч – вядомы літаратуразнаўца. Як пісьменнік-крытык ён пачаў працаваць у 1968 годзе ў раённай газеце «Чырвоная зорка» Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. У рэспубліканскім перыядычным друку творы з’яўляюцца з 1972 года. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1996). Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1982, 1998), Саюза беларускіх пісьменнікаў (1999), Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (2004).

Яраслаў Івнавіч Клімуць – легенда магілёўскага філфака. Кумір усіх студэнтаў 1990-х гадоў. Развітацца з ім магчыма 20 чэрвеня ў зале рытуальных паслуг на перакрыжаванні вуліц Чалюскінцаў і Раманава (мікрараён Мянжынка) з 11:00 да 13:00.