Музычная відэазамалёўка з бабруйскага фантану

597
Дзяніс НОСАЎ, bobruisk.ru
У чэрвені ў Бабруйску праходзяць музычныя вечары ля фантану на галоўнай плошчы гораду.

Некалькі вечароў запар пасля шостай гадзіны ля галоўнага гарадзкога фантану гучыць музыка, паведамляе bobruisk.ru. Не запісы з калонак на слупах, а жывая. За культурную праграму для бабруйчан і магчымых гасцей гораду адказныя дзве бабруйскія школы мастацтваў – №1 імя Цікоцкага і №2 імя Алоўнікава. Выступаюць яны па чарзе – пачынала 16 чэрвеня Першая музычная школа, у пятніцу 17-га выступілі выканаўцы з Другой. І вучні – самастойна і з дапамогай настаўнікаў, – і ансамбль выкладчыкаў «Рэтра».

17.06.22. Музыка гучыць каля бабруйскага фантану.
17.06.22. Музыка гучыць каля бабруйскага фантану.

У суботу і нядзелю музычныя вечары ля фантану працягнуцца. Па плане канцэрты будуць да 22 чэрвеня.