Падмурак магілёўскага касцёла Святога Станіслава рамантуюць. Агалілася старажытная кладка, магчымы неспадзяваныя сюрпрызы

1086
П. ЛЕВАНОВИЧ. Фото автора
Адзін з найстаражытнейшых храмаў Магілёва – фарны касцел Святога Станіслава – апошнімі часамі набыў нязвыклы выгляд. З яго падмуркаў адбітая тынкоўка, а таму здалеку здаецца, што белы гмах пакоіцца на нечым чырвоным.

Падмурак, як гэта не дзіўна, зроблены са звычайнай чырвонай цэглы. Прычым сумесь, якой замацоўвалі кладку, светлага колеру. Мой дзед казаў, што гэта праўдзівая адзнака выкарыстання вапны (извести – авт.).

Магілёўскі касцёл агаліў свае падмуркі. Святы Станіслаў. 13.06.2022.
Магілёўскі касцёл агаліў свае падмуркі. Святы Станіслаў. 13.06.2022.

Падмурак рамантуюць ад самага ўваходу ў касцел. Брамы аточаныя дошкамі. Напэўна, гэта зроблена дзеля таго, каб наведвальнік не патрапіў у яміны, вырытыя з левага і з правага боку. У гэтым годзе магілёўскай фары, па нейкай прычыне, не дужа шанцуе. Нагадаем, не так даўно яе накрыла страшэнная завіруха, якая пашкодзіла страху. На падстрэшшы касцела да гэтага часу можна заўважыць наступствы той жахлівай буры.

У храме прычыну гэтакага неспадзяванага рамонту патлумачылі тым, што падмурак не дае рады вадзе – апынуўся занадта слабым для дажджу. Вільгаць трапляе ўнутр касцёлу і, на жаль, негатыўна ўплывае на яго сцены. Па іх пайшлі расколіны, а гэта надзвычай небяспечна, бо сцены і столь касцёла ўпрыгожаныя старажытнымі фрэскамі. Яны нейкім цудам захаваліся праз усё ХХ стагоддзе.

Магілёўскі касцёл агаліў свае падмуркі. Святы Станіслаў. 13.06.2022.
Магілёўскі касцёл агаліў свае падмуркі. Святы Станіслаў. 13.06.2022.

У касцёле кажуць, што працоўныя зараз робяць гідраэзаляцыю. У падмурку выразна заўважаюцца шчыліны памерам з далонь. Раней тут быў архіў, – тлумачаць у касцёле. – Магчыма, таму гмах і захаваўся. Катастрофай будзе тое, што зараз абляцяць (тынкоўка абляціць – аўт.) нашы сцены з прычыны вільгаці.

Як кажуць, няма гора без дабра. Гэтакі раптоўны рамонт можа праліць святло на сапраўдны выгляд касцела. Па словах вядомага гісторыка Аляксандра Агеева, першапачаткова ен быў збудаваны паводле борочных традыцый, якія і сёння лёгка заўважаюцца. Аднак, потым, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, новыя ўлады вырашылі Барокка перарабіць на Класіцызм. Калі пачнуць рамантаваць сур’ёзна, можа і ўбачым фасад старога, сапраўднага касцёла, – кажа гісторык.