У беларускіх пчаляроў існуе свой капелан. Гэта каталіцкі святар, і ён атрымаў юбілейны медаль

874
П. ЛЕВАНОВІЧ. Фотаздымак: catholic.by
Ці чулі вы, што ў беларускіх пчаляроў ёсць свой капелан? Гэта пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску ксёндз Уладзіслаў Завальнюк. Не так даўно яго ўзнагародзілі юбілейным медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі».

Медаль святар атрымаў «за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і паспяховае правядзенне ХХІІІ Міжнароднага кангрэса Федэрацыі пчалярскіх арганізацый Еўразіі «Апіславія». Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк не толькі апякуецца беларускімі пчалярамі ў якасці капэлана, але і сам з’яўляецца дасведчаным пчаляром, паведамляе сайт catholic.by.

Капелан беларускіх пчаляроў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк. Фотаздымак: catholic.by
Капелан беларускіх пчаляроў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк. Фотаздымак: catholic.by

Ужо стала добрай традыцыяй, што на сустрэчах духавенства, якія праходзяць у мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены, усе ўдзельнікі атрымліваюць у падарунак ад пробашча салодкі і адначасова здаровы падарунак – натуральны мёд вышэйшай якасці.