Дык дзе ж пачынаецца Дубравенка? На гэта пытанне адказвае настаўнік беларускай мовы Юрась Каласоўскі

1392
Ю. КАЛАСОЎСКІ. Фотаздымкі аўтара
Дубравенка – адна з найбольш загадлівых рэчак нашага горада. Многія ўяўляюць яе ручаём, якой у ліпені ледзь-ледзь стае моцы дацягнуць да Дняпра. Але яшчэ не так даўно была гэта сапраўдная плынь, якая нарабіла бяды магілёўцам. Пра тое, дзе яна пачынаецца, распавядае Юрась Каласоўскі.

Жыхарам нашага горада добра вядома гэтая рачулка, а многія з нас купаліся ў Пячэрскім вадасховішчы, створаным на Дубравенцы, ці гулялі па берагах рачулкі ў зоне адпачынку ля гасцініцы «Магілёў». Часта рыбакоў можна пабачыць і ў вусці Дубравенкі ля Замкавай гары (плошча Славы, парк імя Горкага – рэд.). Дубравенка, дарэчы, вядомая і тым, што вясной 1942 года прарвала чыгуначны насып – і 15-метровая хваля – так званае Магілёўскае цунамі – стала прычынай смерці соцень людзей… Але ж дзе пачынаецца гэтая рачулка?

Рэчышча Дубравенкі пад Магілёвам. Фотаздымкі Юрася Каласоўскага
Рэчышча Дубравенкі пад Магілёвам. Фотаздымкі Юрася Каласоўскага

Калі верыць карце і Вікіпедыі, рака, даўжыня якой каля 18 км, пачынаецца каля вёскі Сафіеўка Палыкавіцкага сельсавета. Дарэчы, яшчэ 100 год таму Дубравенка быццам бы ўяўляла сабой даволі шырокую і паўнаводную раку. Паколькі займаюся бегам на доўгія дыстанцыі, часта на трэніроўках бегаю па ваколіцах Магілёва. Калі павярнуў са Шклоўскай шашы на вёску Гаі, то каля помніка батальёну міліцыі капітана Уладзімірава прабягаў праз мост, пад якім і павінна была працякаць Дубравенка.

Рэчышча Дубравенкі пад Магілёвам. Фотаздымкі Юрася Каласоўскага
Рэчышча Дубравенкі пад Магілёвам. Фотаздымкі Юрася Каласоўскага

Са здзіўленнем заўважыў, што ракі пад мостам няма! Ёсць невялікая лужына, далей праглядаецца рэчышча ракі, але вады ў ім ужо ў сярэдзіне мая няма! Крыху далей за мостам – возера, пасля якога зноў ідзе сухое рэчышча, у якім дзе-нідзе бачныя лужыны.

Рэчышча Дубравенкі пад Магілёвам. Фотаздымкі Юрася Каласоўскага
Рэчышча Дубравенкі пад Магілёвам. Фотаздымкі Юрася Каласоўскага

Такім чынам, ад вёскі Сафіеўка да вёскі Гаі – а гэта павінны быць першыя 5 кіламетраў ракі Дубравенкі! – вады ў рэчышы ракі няма. Пастаянная плынь, хутчэй за ўсё, пачынаеца ў ваколіцах вёскі Старое Пашкава: там ёсць забалочаныя ўчасткі з вадой, пасля якіх з’яўляюцца першыя вадасховішчы ля вайсковай часткі. Там, дарэчы, трэніруюцца вадалазы.

Рэчышча Дубравенкі пад Магілёвам. Фотаздымкі Юрася Каласоўскага
Рэчышча Дубравенкі пад Магілёвам. Фотаздымкі Юрася Каласоўскага

Крыху далей – Пячэрскае возера, створанае на Дубравенцы. Там ужо багата вады, а далей Дубравенка працягвае свой шлях да самага вусця. Таму, на маю думку, нашым географам трэба перагледзець інфармацыю пра вытокі Дубравенкі. Паколькі цяпер рака пачынаецца фактычна на ўскраіне Магілёва, зрабіць гэта будзе даволі лёгка.