Якім бачылі нямецкія салдаты Магілёў у 1918 годзе? Цытуем толькі што знойдзены ўнікальны дакумент

1610
П. ЛЕВАНОВІЧ. Фота з архіва Давіда Алега Лісоўскага
Якім убачылі Магілёў нямецкія салдаты, якія прыйшлі сюды ў Першую Сусветную вайну. Беларускі даследчык Алег Давід Лісоўскі – магілёвец, які зараз жыве ў Германіі, знайшоў унікальны дакумент – нямецкую газету 10-й Арміі, дзе змешчаны артыкул нямецкага жаўнера, ландсштурмана Ганса Захачовера.

Zeitung der 10. Armee, № 585, 01.06.1918, Вільня. Цытуем!

– Шлях цягнецца далей, да Магілёва, канчатковай мэты нашага падарожжа. Горада на Дняпры, багатага на цэрквы, светлага і па-ранішняму прыгожага. Тут вочы маюць акунуцца ў мілату, прагна напіцца з крыніцы гісторыі і прайсціся разам з вандроўнікам па неверагодных, старэнькіх вулачках.

Zeitung der 10. Armee, № 585, 01.06.1918. Магілёў. Фота з архіва Давіда Алега Лісоўскага
Zeitung der 10. Armee, № 585, 01.06.1918. Магілёў. Фота з архіва Давіда Алега Лісоўскага

Гэты горад надзвычай старажытны, занатаваў у сваім дзённіку шмат цікавостак пра яго, але ўсё ж ён больш хінецца да сучаснасці. У ім ёсць непаўторнае юнацкае аблічча. Магілёў – своеасаблівы ферзь, пан над панамі сярод дняпроўскіх гарадоў. Аднак не падумайце, што перад вамі стары замшэлы чалавек, зморшчаны якога хавае пудра. Наадварот, гэта спрытны каханак, споўнены энергіі і жарсці, любові да жыцця і з вострым пачуццем уласнай годнасці.

Zeitung der 10. Armee, № 585, 01.06.1918. Магілёў. Фота з архіва Давіда Алега Лісоўскага
Zeitung der 10. Armee, № 585, 01.06.1918. Магілёў. Фота з архіва Давіда Алега Лісоўскага

Ці шукае нявесту пан Магілёў? Магчыма, шлюб з Вялікай Расіяй у якасці жаніха з вялікім і багатым мінулым уяўляецца толькі жартам, усмешкай яснавяльможнай панны Гісторыі. У Магілёве ёсць дужа шмат добрага, цікавага і вартага ўвагі. Гэта і кірмаш з каларытнымі сялянамі, і цэрквы з цвінтарамі, і касцёлы са званіцамі. Але, перадусім, прыцягвае ўвагу Дняпро – шырокая, прывабная плынь, якая прыцягвае падарожніка, кранае яго сэрца.

Пажарная каланча. Zeitung der 10. Armee, № 585, 01.06.1918. Магілёў. Фота з архіва Давіда Алега Лісоўскага
Пажарная каланча. Zeitung der 10. Armee, № 585, 01.06.1918. Магілёў. Фота з архіва Давіда Алега Лісоўскага