Вялікдзень на беларускім ТВ: набажэнствы ў жывым эфіры

788
П. ЛЕВАНОВИЧ. Фото на титуле: catholic.by
Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архікатэдральнага касцёла, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка.

15 красавіка, Вялікая пятніца, тэлеканал «Беларусь 3»

Мінскі фарны касцел. Фотаздымак мае ілюстратыўны характар
Мінскі фарны касцел. Фотаздымак мае ілюстратыўны характар

19:00 — Літургія Мукі Пана. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі

23:20 — набажэнства Крыжовага шляху з рымскага Калізея з удзелам Святога Айца

16 красавіка, Вялікая субота, тэлеканал «Беларусь 1»

21.45 — святая Пасхальная вігілія. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі

17 красавіка, Вялікдзень

Тэлеканал «Беларусь 1»

6:10 — віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага

Тэлеканал «Беларусь 3»

16:30 — благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету»