У католікаў на гэтых выходных Вялікдзень. Святар тлумачыць, як да гэтага свята рыхтавацца і як яго святкаваць

1074
П. ЛЕВАНОВИЧ. Фото на титуле носит иллюстративный характер, фото: catholic.by
Зусім хутка самае галоўнае свята хрысціянскага году – Вялікдзень. Каталікі яго адзначаць 17 кастрычніка. Што гэта за свята і як варта яго адзначаць? Распавядае айцец Віталій, вікарый парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Магілёве.

«Вялікдзень – гэта духоўнае свята, – падкрэслівае айцец Віталій. – Зразумела, патрэбна духоўная падрыхтоўка. Сэрца павінна быць чыстым. Калі вы вернік, першае, што трэба зрабіць, гэта прыйсці на споведзь, ачысціцца ад грахоў, пасвятліць душу. Важны таксама ўдзел у літургіі. Вялікдзень распачынаецца з чацвярга. Вельмі важны ўдзел у літургіі Вялікага чацвярга, Вялікай пятніцы, Вялікай суботы. У Суботу, увечар, самая важная літургія ўсяго года. Вернікі абавязкова павінны прысутнічаць на ёй, не кажучы ўжо пра Нядзелю. Імша – гэта загартоўка душы. Не варта пра гэта забывацца».

У католікаў на гэтых выходных Вялікдзень. Святар тлумачыць, як да гэтага свята рыхтавацца і як яго святкаваць. Айцец Віталій
У католікаў на гэтых выходных Вялікдзень. Святар тлумачыць, як да гэтага свята рыхтавацца і як яго святкаваць. Айцец Віталій

– Што рабіць, калі чалавек не мае магчымасці дайсці да касцела? З той прычыны, што ў яго мясцовасці няма храма ці, магчыма, стан здароўя не дазваляе?

– Калі няма рэальнай магчымасці патрапіць у касцел, то магчыма прыняць удзел у літургіі праз тэлебачанне або праз інтэрнэт. Але гэта надзвычайны выпадак! Мяркую, сёння магчыма знайсці храм, можа, у суседнім горадзе ці мястэчку, і праехаць да яго. Было б жаданне…

– Напярэдадні Вялікдня трэба пасціцца. Што рабіць хворым людзям або цяжарным жанчынам? Мо ёсць пэўнае паслабленнне для гэтакіх людзей?

– У католікаў пост крыху інакш выглядае, чым у праваслаўных. Суворых наказаў у нас няма. Самы важны пост – гэта Вялікая пятніца. Вернік абавязаны ўстрымацца ад мясных страў. Акрамя таго, у пятніцу можна спажываць ежу тры разы, але толькі адзін раз есці напоўніцу. Гэта датычыцца асоб ад 14 год да 60 гадоў. Людзям старэйшага веку пост не абавязковы. Граху ў тым, калі яны не гавеюць, няма.

– Што варта або не варта рабіць у Нядзелю?

– У католікаў гэтак прынята, што ўся сям’я намагаецца ўстаць зраніцы і падзяліцца асвенчаным у Вялікую суботу яйцом. За адным сталом, звычайна, збіраюцца ўсе родныя і сваякі. Гэта, так званы, Вялікодны сняданак.

– Што, на вашу думку, павінна быць на стале?

– Павінна быць усе на стале! Хрыстос уваскрос! Мы радуемся гэтаму!

– Наколькі рана трэба ўзняцца, каб патрапіць на сняданак?

– У розных парафіях – свае парадкі. Здараецца, што набажэнства пачынаецца а сёмай раніцы. Тады, канешне, варта ісці спачатку ў касцел, а потым, пасля вяртання дадому, вернікі ўжо сядаюць за стол. Але, падкрэслю, гэтакі парадак усталяваны не ва ўсіх касцёлах. Не трэба таксама забывацца пра малітву. Яна – паветра для нашай душы!

– Што варта рабіць цягам Вялікоднага дня?

– Вернікі або ходзяць адзін да аднаго ў госці або прымаюць гасцей. Гэтакі звычай!

– Ці прынята ў католікаў выпякаць вялікодныя булкі?

– Выпяканне булак – гэта ўсе ж усходняя традыцыя. Робяць гэта па ўсей Беларусі. Не бачу ў гэтым нічога заганнага. Каталіцтва – гэта ўвесь свет. У кожным рэгіёне свае звычаі, і гэта нармальна.

– Што асвяцаюць католікі, і калі?

– Асвяцаецца ўсё ў Святую суботу. У нас няма паняцця «булкі». Есць паняцце «хлеб». Асвячаецца таксама мяса, вяндліна, каўбасы, зразумела, у першую чаргу, размалеваныя яйкі і соль. Вось тое, што павінна быць у кошыку на асвячэнне.

– Што б вы пажадалі магілёўскім каталікам напярэдадні гэтакага Вялікага свята?

– Радасці! Бо Іісус уваскрэсе!