Аб гэтым мы запыталiся ў былога дэкана філфаку Яраслава Клімуця.
– Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў, Народны паэт Беларусі… Што для вас, Яраслаў Іванавіч, азначае гэта імя?
– Для мяне Куляшоў – гэта паэтычная велічыня еўрапейскага масштабу. Я маю на ўвазе перадусім яго творчасць 60 – 70-х гадоў. Куляшоў з’яўляецца прыкладам для ўсіх нас. Ен вышэй за ўсе цаніў жыцце чалавека.
– Калі было прынята рашэнне надаць магілеўскаму ўніверсітэту імя Народнага паэта?
– Аркадзь Аляксандравіч пакінуў гэты свет 4 лютага 1978 года. І адразу ж пачаліся захады па ўвекавечванню яго памяці. Адбывалася гэта на самым высокім узроўні, удзельнічалі Саюз пісьменнікаў БССР, ЦК партыі і саўмін. Была адпаведная пастанова. У ей якраз было сказана: прысвоіць імя Аркадзя Куляшова Саматэвіцкай школе (у ей вучыўся паэт – аўт.), Магілеўскаму педінстытуту, а таксама назваць адну з вуліц у горадзе Мінску і зрабіць памятны знак на доме, дзе Аркадзь Куляшоў жыў. Асобным пытаннем было выданне акадэмічнага збору твораў паэта. Усе гэта адбывалася ў лютым 1978 года.
– Як да гэтага рашэння паставіўся калектыў універсітэту?
– З энтузіязмам. Выкладчыкі і студэнты прынялі гэта рашэнне як пэўную заканамернаць. У нейкай ступені нават актывізавалася студэнцкае культурнае жыцце. Пачало працаваць літаратурнае аб’яднанне Натхненне, якое, слава Богу, працуе і па сенняшні дзень. Былі выдадзеныя зборнікі твораў студэнтаў. Павысілася цікаўнаць да беларускай літаратуры і да творчасці Куляшова.
– У канцы 1990-х універсітэт мог згубіць свае імя?
– Так, наша навучальная ўстанова набыла новы статус – на базе педінстытута ўтварыўся класічны ўніверсітэт. І гэта рашэнне, як мне падаецца, было слушным. Паўстала праблема захавання імя Аркадзя Куляшова. Ішло абмеркаванне, вялася гутарка і з выкладчыкамі, і са студэнтамі. Завяршылася ўсе гэта на савеце ўніверсітэта. Згодна з пратаколам – а ен захаваўся – асноўным ініцыятарам захавання імя Аркадзя Аляксандравіча Куляшова быў я.
Выступіў афіцыйна з заявай, дзе абгрунтаваў тое, чаму менавіта трэба пакінуць назву ўніверсітэта. У час абмеркавання, праўда, не з трыбуны, а з месцаў, паступалі ншыя прапановы. У прыватнасці, прарэктар па навуковай працы Міхась Машчанка выступіў за тое, каб пакінуць універсітэт наогул без імя. Вячаслаў Федаравіч Капыцін прапанаваў надаць універсітэту імя Раманава. Аднак у працэсе галасавання засталася мая прапанова. Пакінулі імя Аркадзя Куляшова.