Ватыкан спадзяецца на мір ва Украіне. З адпаведнай заявай выступіў дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Францішка

916
П. Леванович. Фото: kiev.vgorode.ua
24 лютага адпаведныя заявы зрабілі дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін, Cтаршыня Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ) арцыбіскуп Віленскі Гінтарас Грушас, а таксама кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату біскуп Алег Буткевіч.

Кардынал Паралін у сваёй заяве ватыканскім СМІ адзначыыў: «Перад абліччам сённяшняга развіцця крызісу ва Украіне, яшчэ выразней і настойлівей гучаць словы, якія Святы Айцец Францішак прамовіў учора на заканчэнне агульнай аўдыенцыі. Папа казаў пра вялікі боль, трывогу і заклапочанасць. Ён таксама заклікаў усе ўцягнутыя бакі ўстрымацца ад любых дзеянняў, якія прычыняць яшчэ большыя пакуты насельніцтву, дэстабілізуюць суіснаванне паміж дзяржавамі і дыскрэдытуюць міжнароднае права, адзначае сайт catholic.by.

Сафійскі сабор у Кіеве. 25.02.2022
Сафійскі сабор у Кіеве. 25.02.2022

– Але яшчэ ёсць час для добрай волі, яшчэ ёсць месца для перамоў, яшчэ ёсць месца для праяўлення мудрасці, якая перашкаджае пераважанню прыватных інтарэсаў, абараняе законныя памкненні кожнага і ратуе свет ад вар’яцтва і жахаў вайны, – адзначыў кардынал Паралін.