Міхасю Стральцову споўнілася б 85 год. Топ-5 твораў выдатнага пісьменніка з Магілеўшчыны

2060
П. Леванович. Фото на титуле: people.onliner.by
На гэтым тыдні, 14 лютага, 85 год адзначыў бы выдатны сын Магілеўскай зямлі, пісьменнік, журналіст, перакладчык Міхась Стральцоў. Дзіўна, што гэта падзея прайшла неяк ціха і непрыкметна. А між іншым, Міхась Стральцоў – цэлая эпоха ў беларускай журналістыцы і літаратуры.

Нарадзіўся ен на Слаўгарадчыне ў сям’і настаўнікаў. Звычайны вясковы хлопец. Марыў пра лес пісьменніка. Шмат чытаў і пісаў вершы. Паступіў на аддзяленне журналістыкі ў БДУ. Пасябраваў з будучым класікам беларускай літаратуры Рыгорам Барадуліным (аўтарам знакамітых зацемак Дуліна ад Барадуліна). Потым працаваў газеце Літаратура і мастацтва, у часопісе Маладосць, нарэшце – загадчыкам аддзела часопіса Неман.

Михась Стрельцов. Белорусский писатель. 85-летие. 14.02.2022. Фото Советская Белоруссия, 1954 года. Источник: people.onliner.by
Михась Стрельцов. Белорусский писатель. 85-летие. 14.02.2022. Фото Советская Белоруссия, 1954 года. Источник: people.onliner.by

Я не збіраюся абцяжарваць вас доўгімі развагамі. Яны тут не да месца. Хачу толькі згадаць адну дэталь, якая асабіста мне ў творчасці Міхася Стральцова падаецца асабліва важнай. Гэта ен у другой палове 1950-х прыдумаў тэрмін, які характарызуе 90% сенняшніх беларусаў. І шмат што тлумачыць, пралівае святло на сучаснасць. Сенам на асфальце Стральцоў называў тых з нас, хто пераехаў з вескі ў горад, але ментальна, сэрцам застаўся ў весцы. Добра ці дрэнна тое, што беларус прывез веску ў горад? Ні тое і не другое. Я б сказаў, – гэта наша адметнасць, сеяць на Елісейскіх палях памідоры і агуркі, будаваць парнікі, нават нягледзячы на заўтрашні канец света.

Топ-5 твораў Міхася Стральцова. (Чытайце з задавальненнем!)

  1. Сена на асфальце
  2. Смаленне вепрука
  3. Блакітны вецер
  4. Адзін лапаць, адзін чунь (гэта трэба слухаць)
  5. Двое ў лесе