Якую царкву будуюць у Магiлёве на правым беразе Дняпра? Каментарый эксперта

1413
П. Леванович. Фото на титуле: volkovysk.by
Мы ўжо пісалі пра тое, што на правым беразе Дняпра ў Магілеве дабудоўваецца Свята-Пакроўская царква разам са званіцай. Рэстаўрацыйны праект гэтага аб’екта выклікаў і выклікае шматлікія спрэчкі. Праясніць сітуацыю мы папрасілі старшыню Рэспубліканскага Савета беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча.

Кароткая даведка:

Антон Астаповіч, беларускі гісторык
Антон Астаповіч, беларускі гісторык

Антон Уладзіміравіч Астаповіч. Нарадзіўся 23 кастрычніка 1964 года ў Асіповічах. Беларускі гісторык-этнолаг, культуролаг. Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту: малодшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле фондаў, загадчыкам сектару Цэнтральнай Беларусі ў экспазыцыйным аддзеле, намеснікам дырэктара. Выкладаў ва ўніверсітэце культуры.

– Спадар Антон! Я ведаю, што было некалькі праектаў рэстаўрацыі Свята-Пакроўскай царквы і званіцы – класіцыстычны і барочны. Чаму не перамог барочны? Гэта выглядае куды лагічней, бо ўсе ж гэты архітэктурны ансамбль будаваўся ў XVII стагоддзі.

Свята-Пакроўская царква. 27.01.2022
Свята-Пакроўская царква. 27.01.2022
Званіца Свята-Пакроўскай царквы. 27.01.2022
Званіца Свята-Пакроўскай царквы. 27.01.2022

– Па нейкай прычыне адбываецца пэўнае непаразуменне. Чамусьці ўсе гавораць, што наш праект – барочны, а іх (Магілеўскага ўпраўлення па будаўніцтву) класіцыстычны. Наогул, упершыню ініцыятыва аднавіць Пакроўскую царкву з’явілася яшчэ ў 2011 годзе. І належала яна нашаму Таварыству.

Менавіта тады быў распрацаваны даволі прымітыўны эскізны праект у класіцыстычных формах, якія пачалі дамінаваць пасля перабудовы царковішча ў 1860-я гады. Гэты праект быў прэзентаваны епіскапу Сафронію. Я асабіста сустракаўся з ім і пераконваў, што царкву можна аднавіць. Спачатку ніякай рэакцыі не было, а ў 2014 годзе пачаліся раскопкі, па-першае, падмуркаў званіцы, па-другое, на тэрыторыі самой царквы. З апошняй, праўда, было не ўсе так проста. У паваенны перыяд, у 1951 годзе, царкву канчаткова зруйнавалі, на месцы ж яе падмуркаў зрабілі запасны рэзервуар Магілеўскага водаканала на дзве тысячы кубоў вады.

Праект Таварыства аховы помнікаў па рэстаўрацыі Свята-Пакроўскай царквы ў Магілев6 (з асабістага архіву Антона Астаповіча)
Праект Таварыства аховы помнікаў па рэстаўрацыі Свята-Пакроўскай царквы ў Магілев6 (з асабістага архіву Антона Астаповіча)

– То бок імавернасць таго, што царква стаіць на старым месцы, не дужа вялікая?

– Наадварот, яна 100-адсоткавая. Дзякуй Богу, мы знайшлі старыя, яшчэ даваенныя дакументы, якія дазволілі дакладна прывязаць гэты аб’ект да мясцовасці. У 2014 годзе, калі пачаліся раскопкі, матушка Еўфрасіння – на той час ігумення Падмікольскага манастыра – звярнулася да нас з просьбаю, каб мы зрабілі архіўна-бібліяграфічныя даследаванні і на іх падставае распрацавалі эскізны праект. Дык вось, мы распрацавалі два варыянты праекту – адзін па вядомай іканаграфіі (гэта перадусім фотаздымкі і адметныя чарцяжы пачатку 1860-х гадоў). Другі варыянт – барочны.

Праект Таварыства аховы помнікаў па рэстаўрацыі Свята-Пакроўскай царквы ў Магілев6 (з асабістага архіву Антона Астаповіча)
Праект Таварыства аховы помнікаў па рэстаўрацыі Свята-Пакроўскай царквы ў Магілев6 (з асабістага архіву Антона Астаповіча)

Мы ўсведамлялі, што царква будавалася ў XVII стагоддзі. Тады ў Магілеве існавала свая архітэктурная школа, менавіта ў храмавым дойлідстве. І мы проста гіпатэтычна, на падставе разлікаў, аналагаў зрабілі барочны варыянт – з адпаведнай формай купала, як зараз на Свята-Мікольскай царкве. Тэрыторя, дзе знаходзіцца царква, – гэта гістарычны цэнтр Магілева, і ен пад аховай дзяржавы. Адпаведна, любы праект трэба ўзгадняць з Міністэрствам культуры. Мы выйшлі на ўзровень навукова-метадычнай рады, і яна нашаму праекту адмовіла.

Толькі па адной прычыне, і я да гэтага стаўлюся з разуменнем, дакладны гістарыяграфічны матэрыял на сення адсутнічае. Варыянт пасля перабудовы 1860 года быў больш абгрунтаваны, чым нашыя высновы па канцу XVII стагоддзя. Мы імкнуліся пераканаць, але ж, на жаль, у нас была слабая пазіцыя. Таму гэты варыянт і прайграў.

– Усе ж, у якім стылі адбудоўваецца царква?

– Дакладна гэта не Класіцызм, нават усечаны трохнішны франтон – цалкам барочны. Толькі што форма купала – паўсфера – гэта пэўны элемент Класіцызму. Аднак, усе роўна – гэта магілеўская школа Барока. Канешне, шкада, што той наш праект не прайшоў. Аднак усе роўна мы атрымалі цудоўны аб’ект. Гэта своеасаблівы кампраміс. Я заўседы кажу: любы рэстаўрацыйны аб’ект – гэта поле канфлікту і кампрамісу. Пакроўская царква –выдатны прыклад згоды паміж Класіцызмам і Барока.

Праект Таварыства аховы помнікаў па рэстаўрацыі Свята-Пакроўскай царквы ў Магілев6 (з асабістага архіву Антона Астаповіча)
Праект Таварыства аховы помнікаў па рэстаўрацыі Свята-Пакроўскай царквы ў Магілев6 (з асабістага архіву Антона Астаповіча)

– Ці можна зараз, пасля адбудовы і званіцы, і царквы, лічыць Свята-Пакроўскі комплекс помнікам архітэктуры.

– У 2000 годзе была прынятая так званая Рыжская хартыя. Паводле яе, калі страчаны аб’ект аднаўляецца з нуля і калі ен аднаўляецца на сваім месцы, навукова абгрунтавана, ен можа лічыцца помнікам архітэктуры. І гэтакія прыклады у нас есць. Напрыклад, у Мінску адноўлена Ратуша і ей нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Таму і Свята-Пакроўскай царква, званіца, гэты цудоўны ансамбль, цалкам можа прэтэндаваць на гэты статус.

– Дзякуй, спадар Антон!

Читайте также: Свято-Покровская церковь достраивается в Подникольском парке Могилева. Наш репортаж