У перакладзе, пад рэдакцыяй Адама Мальдзіса
Міндалеўка
На тры гарцы спірту (амаль поўнае вядро – аўт.), двойчы перагнанага, бяруць гарнец мяккай вады (чвэрць вядра – аўт.), паўтара фунта (563 гр) горкага міндалю — старога, прагорклага, ачышчанага і патоўчанага, два лоты (24 гр) карыцы, адзін лот гваздзікі (12 гр). Усё дыстылююць у перагонным кубе (па нашаму, у самагонным апараце – аўт.), потым дадаюць на кожны гарнец міндальнага спірту па паўгарца вады і паўтара ці два фунты (563 гр) цукру і запраўляюць гарэлку.
Крываўнікавая, ці блакітная крываўнікавая, ці блакітная
Крываўнік (на расійскай мове – «тысячелистник»). Чаму крываўнік? Гэта лекавая расліна, якую ўжывала шляхта падчас вайны, каб спыніць кроў. Альтэрнатыўным сродкам спынення крыві быў мякіш жытняга хлеба (яго трэба было разжаваць), перамешаны з павуціннем.
Калі крываўнік цвіце, збіраюць яго кветкі, запаўняюць імі больш паловы куба (яшчэ раз нагадаем, гутарка пра самагонны аппарат – аўт.) і заліваюць вадой да першага загібу. Пераганяюць звычайным спосабам. У лейку, праз якую вада будзе сцякаць у бутэльку, кладуць кавалак чыстай ваты. На ёй асядзе нешта падобнае на блакітны алей.
Вадкасць гэту потым выціскаюць у спірт, дзе вымочваюць нават вату, пакуль з яе не выдзеліцца ўвесь масляны экстракт, што надае гарэлцы цудоўны блакітны колер, а таксама водар, прыемны і карысны, асабліва для тых, хто хварэе на гемарой.
Пасля змешвання масла са спіртам нельга сыпаць шмат цукру, бо тады праз колькі месяцаў гарэлка з цудоўна блакітнай ператворыца ў непрыгожую зялёную. У самым чыстым спірце водарны алей цэлы год захоўвае свой колер і толькі тады пачне яго зменьваць, калі у наступным годзе зацвіце крываўнік. Таму не варта пераганяць яго больш, чым можна выкарыстаць на працягу года.
***
Для того, чтобы сделать наш сайт действительно интересным и полезным, мы хотели бы поближе познакомиться с нашими читателями.
Будем рады, если вы ответите на несколько вопросов о себе и о нашем издании. Опрос — анонимный.