Магілеўскі фарны касцел: што адбываецца праз тыдзень пасля ўрагану?

1003
Источник: catholic.by
Моцны ўраган 14 студзеня знішчыў частку даху старажытнай святыні ў Магілеве — фарнага касцела Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Пра тое, што адбываецца ў касцеле зараз, распавядае біскупскі вікарый усходняга рэгіёна Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі.

«У гэтую цяжкую хвіліну я звярнуўся да вернікаў з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні будынка, бо сваімі сіламі парафія з гэтым не справіцца. У мяне не было сумневаў, што водгук людзей будзе станоўчым. За гэты тыдзень на рамонт даху магілеўскага касцела было ахвяравана 19 тысяч 928 рублёў», – прыводзіць словы біскупа сайт catholic.by.

Магілеўскі фарны касцел: што адбываецца праз тыдзень пасля ўрагану?
Магілеўскі фарны касцел: што адбываецца праз тыдзень пасля ўрагану?

Святар таксама падзяліўся інфармацыяй пра сітуацыю на сення і планамі далейшых прац па ліквідацыі наступстваў урагану. «На гэтым тыдні мы забяспечылі накрыцце касцела на зімовы перыяд, паставіўшы часовыя кроквы, а таксама накрылі разбураную частку даху дсп і руберойдам. Яшчэ раз дзякую парафіі ў Будславе за перададзеныя лісты дсп і альпіністам, якія ўвесь тыдзень працавалі на вышыні».

Па словах Аляксандра Яшэўскага, наступны этап — гэта рамонт усяго даху плошчай 260 м2. Аднаўленне пашкоджанай часткі павінен аплаціць уласнік будынка КУП ЖРЭА Ленінскага раёна горада Магілёва, а замену другой часткі, якая складае 130 м2 — магілёўская парафія. Паводле камерцыйнай прапапановы ТАА «Бетонбудрэстаўрацыя» з Магілёва, кошт замены ўсяго даху над уваходам у касцёл будзе складаць 77 тысяч 90 рублёў. Парафія павінна сабраць 38 тысяч 545 рублёў на замену другой часткі.

Магілеўскі фарны касцел: што адбываецца праз тыдзень пасля ўрагану?
Магілеўскі фарны касцел: што адбываецца праз тыдзень пасля ўрагану?

«Не ведаем колькі ўкладзе ўласнік, таму трэба заўсёды быць гатовымі на большыя выдаткі з боку парафіі, каб наша святыня мела годны выгляд і была захавана ад разбуральных ўздзеянняў», – падкрэсліў Аляксандр Яшэўскі.

Магілеўскі фарны касцел: што адбываецца праз тыдзень пасля ўрагану?
Магілеўскі фарны касцел: што адбываецца праз тыдзень пасля ўрагану?