Больш за 6 тысяч рублеў за два дні назбіралі гараджане на рамонт Магілеўскага касцела

788
Источник: catholic.by
14 студзеня моцны вецер пашкодзіў дах катэдральнага касцела Унебаўзяцца Дзевы Марыі ў Магілеве. Пазрывала металачарапіцу, пакрушыла перакрыцці. Пробашч фарнага касцела звярнуўся да ўсіх неабыякавых людзей па дапамогу.

Публікавалася раней:

Магілеўскаму катэдральнаму касцелу патрэбна дапамога: моцны вецер пашкодзіў дах на будынку

Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі адзначыў тое, што адразу ж пасля здарэння распачаўся збор сродкаў на аднаўленне пашкоджанай ураганам святыні, паведамляе сайт catholic.by.

Больш за 6 тысяч рублеў за два дні назбіралі гараджане на рамонт Магілеўскага касцела
Больш за 6 тысяч рублеў за два дні назбіралі гараджане на рамонт Магілеўскага касцела

«За два дні на разліковы рахунак парафіі паступіла 6 тысяч 280 беларускіх рублёў. Дзякуй усім ахвярадаўцам! Сення, 18 студзеня, мы сваімі ўласнымі сіламі будзем чысціць дах магілёўскай катэдры ад снега, часова накрываючы яго ДСП і рубероідам», – адзначыў біскуп Яшэўскі.

Біскупскі вікарый Касцёла на Магілёўшчыне таксама выказаў падзяку парафіі ў Будславе за перададзеныя лісты ДСП і альпіністам, якія могуць працаваць на вышыні, за хуткі пачатак працы. Пры гэтым ён заўважыў, што юрыдычна ўласнікам фары з’яўляецца КУП ЖРЭА Ленінскага раёна горада Магілёва, якое, фактычна, павінна праводзіць усе працы і несці выдадткі за іх.