«Магілеўскі хранограф»: пра тое, як адзін гандляр пераўтварыўся ў свінню, а таксама пра іншае

1113
П. Леванович. Фото на титуле: wikiwand.com
На прыканцы ХVII стагоддзя ў Магілеве адбывалася шмат цікавых падзей – паводкі, пажары, прылятала саранча, жонкі разводзіліся з мужамі, гараджане галадалі і сустракалі знакамітасцяў. На гэты раз Магілеўскі хранограф распавядзе пра будзеннасць – падзеі, якія могуць падацца не такімі ўжо і важнымі. Але…

Опубликовано ранее:

«Магілеўскі хранограф»: расказваем пра тое, якія навіны чыталі нашы продкі ў 1688 годзе

Магілеўскі хранограф: «Як ты – небарача – жадаеш памерці?»

«Магілеўскі хранограф»: як гараджане пакрыўдзілі Язафата Кунцэвіча

Пакідалі дзяцей на дарозе

У 1695 годзе на пачатку вясны здарылася жахлівая паводка. Нарабіла яна вялікай шкоды, людзей з дамоў павыганяла, пазмывала палісаднікі, гаспадарчыя пабудовы зруйнавала. У тым самым годзе 4 чэрвеня ў суботу вечарам снег вялікі пайшоў, праляжаў ен у Магілеве некалькі дзен. За Беразіной і за Неманам яшчэ горай было. І так цягам усяго лета –надзвычай халодна, збожжа памерзла, з той прычыны кошты падскочылі. А потым людзі, якія дужа агаладалі, пайшлі на Белую Русь (назва рэгіена – аўт.). Было іх шмат – з жонкамі і дзецьмі. Кошты яшчэ больш падскочылі. І людзі, страціўшы надзею, пакідалі дзяцей на дарозе, а самі клаліся на лаўку і паміралі.

Выява Магілеўскага замка 17 стагоддзя
Выява Магілеўскага замка 17 стагоддзя

Кат вывозіў асуджанага на тым возе, на якім звычайна залатар вывозіў з горада смецце

У лютым 1696 года на Стрэчанне сын Герасіма Пазнякова, райцы мейскага, выкраў срэбра на некалькі дзясяткаў грывен, за што яго асудзілі, і кат яго за горад вывеў, дзе моцна збіў. Тут трэба зрабіць важную заўвагу. У месцы – гэта тэрыторыя старога горада – злачынцаў не каралі. Дзеля гэтага была спецыяльная працэдура. Кат вывозіў асуджанага на тым возе, на якім звычайна залатар вывозіў з горада смецце, і менавіта праз тую браму, праз якую тое лайно вывозілася. У нашым выпадку гэта, найбольш верагодна, Дубровенская брама (за фасадам музея імя Раманава). Лобнае месца знаходзілася на ўзгорку, побач з Віленскім трактам, там і адбываліся пакаранні (зараз гэта тэрыторыя вакол помніка Дзецям вайны).

Касцел Святога ксаверыя ў Магілеве. Пачатка 20 стагоддзя
Касцел Святога ксаверыя ў Магілеве. Пачатка 20 стагоддзя

Вяртаемся да Хронікі Сурты і Трубніцкага

Пасля пасадзілі таго злодзея ў турму, але хутка ен уцек. Ці не дапамог хто? Бог яго ведае! 17 ліпеня, паводле рымскага календара, на Святую Троіцу, а поводле рускага календара 7 ліпеня, вялікая надзея Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, кароль, пан наш міласлівы Ян ІІІ (Сабескі – аўт.) з гэтым светам развітаўся. Чым выклікаў вялікі жаль ва ўсіх месцах каралеўскіх, а асабліва ў Магілеве, бо быў ен для нас, як родны бацька У тым самым годзе ў Полацку пагарэлі крамы, і шмат купцоў значных збяднелі. Таксама саранча збожжа дужа папсавала.

Узбярэжжа Дняпра. Школішча
Узбярэжжа Дняпра. Школішча

Рускі цар грошай на забавы не шкадаваў

У 1697 годзе ў Вялікі пост цар яго міласць Петр Аляксеевіч быяраў сваіх даслаў за мора ў розныя дзяржавы і да розных народаў дзеля таго, каб яны вывучалі навуку ваенную, пераймалі звычаі і законы чужаземныя. Іх імены не буду тут называць, каб не займаць час. І сам цар за мяжу паехаў. Спыніўся ў Рызе, дзе колькі дзен бавіў, а потым у курфюрстра яшчэ некалькі тыдняў быў, грошай на забавы не шкадаваў.

Першая згадка ў Хроніцы пра Белую Русь

У 1699 годзе напярэдадні Божага Нараджэння галоўная надзея Белай Русі яго міласць Серафіен Палахоўскі, епіскап мсціслаўскі, аршанскі і магілеўскі, архімандрыт слуцкі, намеснік метраполіі Кіеўскай і Канстанцінопальскай, шчасліва прыбыў у Магілеў. Сустракалі яго святары разам з магістратам, купцамі і гарадской моладдзю, з харугвамі, на конях і пешшу. У гонар госця выпалілі колькі разоў з гармат.

Немец

Кажуць, у тым самым годзе адзін немец, які гандляваў жытам, убачыў, што кошт на яго паменшыўся, і сказаў такія словы: «Няхай яго лепей свінні жаруць, чым я буду ім гандляваць». Пасля тых слоў немец сам у свінню і пераўтварыўся, але збожжа свае не еў, а чужое еў.

Магілеўскае Падміколле. Пачатак 20 стагоддзя
Магілеўскае Падміколле. Пачатак 20 стагоддзя