«Магiлёўскi хранограф». Як магілеўцы выратавалі Раство і ўвесь свет

1205
П. Леванович. Фото на титуле: priormovie.com
Гэта зусім не калядная гісторыя здарылася ў 1621 годзе. Тады Рэч Паспалітая і нават уся хрысціянская Еўропа апынуліся на краі гібелі. Калі б ні магілеўцы, сенняшнія Берлін, Парыж і Вена нічым бы не адрозніваліся ад Стамбула, а мы б не адзначалі Раство, бо былі б мусульманамі.

Галава гетмана

На першы погляд, напісанае вышэй выглядае як нейкая фантастыка, але гэта гісторыя здарылася сапраўды. Бяда толькі, што мала хто пра яе чуў. Каб усе распавесці, трэба вярнуцца крыху назад – у жнівень 1620 года. На беразе валашскай рэчкі Цацора сышліся ў крывавай бітве войскі крымскіх татар і каралеўства польскага. На чале хрысціян былі два славутыя воіны – вялікі гетман каронны Станіслаў Жалкеўскі і польны гетман Станіслаў Канецпольскі. Праз здраду і непаслушэнства жаўнераў Жалкеўскі разам з сынам быў забіты, а Канецпольскі апынуўся ў турэцкай сталіцы, дзе два гады прасядзеў на ланцугу. Кажуць, што калі каралеўскае войска разбеглася, вялікі гетман разам з сынам селі на коней і ўдваіх паляцелі ў атаку на 30-тысячную арду крымчакоў. Галаву Жалкеўскага прынеслі турэцкаму султану як найвялікшы скарб.

Эпізод з кінастужкі Пан Валадыеўскі вытворчасці Польшчы
Эпізод з кінастужкі Пан Валадыеўскі вытворчасці Польшчы

Ян Караль Хадкевіч

Пасля гэтага паражэння Польшча апынулася і без войска, і без сваіх правадыроў. Шлях на Львоў і Кракаў, а потым на Вену і Рым былі адкрытыя. Гэтым скарыстаўся Асман ІІ, султан Атаманскай Порты. Ен узначаліў 300-тысячнае войска і рушыў на захад, каб захапіць хрысціянскі свет. У Рэчы Паспалітай пачалася паніка. Як звычайна, сабралі сойм, дзе замест таго каб склікаць войска, дэпутаты адно толькі біліся, сварыліся ды пілі гарэлку. Бачачы гэта, кароль звярнуўся па дапамогу да Літвы, а дакладней – да яе вялікага гетмана Яна Караля Хадкевіча. Вы запытаецеся, пры чым тут магілеўцы? Усе проста… Хадкевіч жыў пад Магілевам, у Старым Быхаве. Пачуўшы пра пагрозу, ен неадкладна пачаў збіраць харугвы з ліку тутбыльцаў, жыхароў сучаснай Магілеўшчыны і горада Магілева. Усяго сабраў ен 15 тысяч чалавек і рушыў насустрач Асману ІІ.

Вялікі гетман літоўскі, граф на Быхаве Ян Караль Хадкевіч
Вялікі гетман літоўскі, граф на Быхаве Ян Караль Хадкевіч

Як магілеўцы мост збудавалі

Дайшоўшы да Днястра, мудры Хадкевіч вырашыў пераправіцца на другі бераг, каб не было куды ўцякаць жаўнерам. Вось тут і спатрэбіліся магілеўцы. Лепей за іх ва ўсей Рэчы Паспалітай масты не будаваў ніхто. Справа ў тым, шо пад магілеўскім замкам, акурат насупраць Шклоўскага кірмаша знаходзілася паселішча пад назваю Падміколле. Кожнаю вясну, калі разліваўся Днепр, паселішча гэта залівала вадой. Ды так, што перасоўвацца магчыма было або на лодках, або па мастах. Вось і будавалі магілеўцы масты. Гэтак добра навучыліся, што кароль запрашаў іх на будаўніцтва маста праз Віслу ў Варшаве.

Наказны гетман запарожскага войска Петр Канашэвіч Сагайдачны
Наказны гетман запарожскага войска Петр Канашэвіч Сагайдачны

Чые імя носіць адзіны ўкраінскі крэйсер?

Прысутны ў войску бацька будучага караля Яна ІІІ Якуб Сабескі ў сваім дыярыўшы пісаў, што збудавалі той мост магілеўцы ўсяго за тыдзень. Але на гэтым дасягненні нашых продкаў не завяршаюцца. Зразумела, 15 тысяч вояў, якімі б дасканалымі яны не былі, супраць 300 тысяч турак – гэта задужа мала. На дапамогу Хадкевічу прыйшоў яго сябра, наказны гетман запарожскага войска Петр Канашэвіч па мянушцы Сагайдачны. Зараз імя гэтага гетмана носіць адзіны застаўшыйся ва ўкраінскім флоце цяжкі ракетны крэйсер.

Хто браў Маскву на самой справе?

Дык вось… Сагайдачны і Хадкевіч добра сябравалі не адзін дзясятак гадоў. Гэта яны спачатку ўзялі Маскву, а потым вазілі туды правіянт. Сучасныя расіяне чамусьці думаюць, што Мінін і Пажарскі вызвалілі іх сталіцу ад палякаў, а на самой справе – ад беларусаў і ўкраінцаў. Да палякаў, дарэчы, і Хадкевіч, і Сагайдачны ніколі асаблівых сантыментаў не мелі. Жыхары Каралеўства пра гэты ведалі і на бітву з туркамі не прыйшлі. Паспалітае рушанне на чале з каралевічам Уладзіславам заблукала недзе на Львоўшчыне, пакінуўшы беларусаў і ўкраінцаў сам насам з туркамі.

Выява запарожца. Сучасная рэканструкцыя
Выява запарожца. Сучасная рэканструкцыя

Калі б не магілеўцы…

Запарожцы былі хвацкімі воямі, але быў у іх адзін істотны недахоп – дужа яны любілі рабаваць і красці. І вось неяк павеў Сагайдачны сваіх у атаку, узяліся казакі з туркамі на шаблі ды і прагналі іх з поля. Усе! Здавалася, перамога ў кішэні. Але замест таго, каб уварвацца ў лагер і забіць султана, запарожцы пачалі рабаваць забітых ворагаў, здзіралі з іх адзенне, боты, прысябечвалі дарагую зброю. Карацей, шчыравалі напоўніцу… І не заўважылі, як туркі ачаломкаліся і вярнуліся на поле бою. Ад 25 тысяч запарожцаў не засталося б і жмені, калі б не Хадкевіч… Выхапіў ен меч і павеў свае харугвы ў атаку, выратаваўшы запарожцаў і ўвесь хрысціянскі свет. Туркі не вытрымалі магутнага ўдару і паўцякалі. Гэта былі нечуваная ганьба для ўсей Атаманскай Порты і вялікі гонар для Рэчы Паспалітай.

Ostatni zajezd pana hetmana

Як потым высветлілася, гэта бітва была апошняй для вялікага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча. Ад яго харугваў засталіся шматкі. Мала хто з магілеўцаў вярнуўся дадому. Магчыма, менавіта з гэтай прычыны звесткі пра славутую перамогу над Днястром амаль не захаваліся.