Напярэдадні ен звярнуўся з пастарскім пасланнем да вернікаў. «Жыцце кожнага чалавека – гэта падарожжа ў Віфліем, – сказаў айцец Аляксандр. – Прымаючы выпрабаванні адвэнту і, пакідаючы свае няправедныя шляхі, мы становімся больш здольнымі ўбачыць сапраўдны сэнс урачыстасці. Давайце выкарыстаем гэтае Божае Нараджэнне, каб сапраўды падрыхтавацца да прыходу Хрыста ў нашыя сэрцы!».
Магілеў святкуе Каляды. Фотарэпартаж нашага карэспандэнта
1067Літургічнае святкаванне Божага Нараджэння распачалося 24 снежня ў магілеўскіх касцелах Святога Станіслава і Святога Антонія. Урачыстую імшу праводзіў дапаможны біскуп Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілева і Магілеўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі.