Віншаванні з Божым Нараджэннем для Магілева і Магілеўскай вобласці

1494
Источник: catholic.by. Фото: youtube.com
Віншаванні з Божым Нараджэннем ад дапаможнага біскупа Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі і біскупскага вікарыя для Магілева і Магілеўскай вобласці Аляксандра Яшэўскага.

Дарагія браты і сестры і ўсе людзі добрай волі! Сення Каталіцкі Касцел адзначае радаснае свята – Божае Нараджэнне.

Так часта здаецца, што бясконцае дабро церпіць паразу перад абмежаваным злом. Чаму, у рэшце рэшт, Бог не пакараў жорсткага тырана Ірада? Чаму святыя нявінныя немаўляці памерлі гэтакай жудаснай смерцю на руках сваіх маці? Чаму святы Юзаф быў вымушаны ўцякаць у Егіпет глыбокай ноччу? Шляхі Пана нязведаныя! Але мы ведаем тое, што Бог здольны пераўтварыць у Дабро нават таемныя шляхі. Час Божага нараджэння асабліва нагадвае нам, што Божыя шляхі – гэта не нашы шляхі!

Мы, людзі, не можам спасцігнуць таямніцу Божага провіду, бо неразумнае ў Бога разумнейшае за людзей, а слабое ў Бога мацнейшае за людзей! Бог падрыхтаваў асаблівы шлях для кожнага з нас. Некаторыя дарогі цяжэйшыя за іншыя, а некаторыя цярпенні не з’яўляюцца дабравольнымі. Але так ці інакш, усе шляхі вядуць у Віфліем, калі мы адважваемся ісці за Зоркаю. Каб знайсці свой уласны – камяністы – шлях, мы павінны дазволіць Богу дзейнічаць у нашым жыцці. Бог ніколі не прымушае людзей падпарадкоўвацца, ен моўчкі чакае, пакуль вы папросіце скіраваць на шлях Дабра.

Жыцце кожнага чалавека – гэта падарожжа ў Віфліем. Прымаючы выпрабаванні адвэнту і, пакідаючы свае няправедныя шляхі, мы становімся больш здольнымі ўбачыць сапраўдны сэнс урачыстасці. Давайце выкарыстаем гэтае Божае Нараджэнне, каб сапраўды падрыхтавацца да прыходу Хрыста ў нашыя сэрцы!