«Хто хварэе на страўнік, лепей ад гэтых страў адмовіцца». Смачна есці па-мексіканску, або Колькі слоў пра магілеўскі «Гастрафэст»

1067
П. Леванович.
Пра Мексіку я ведаў не шмат. Такая сабе краіна – на ўзбочыне Тэхаса, з дзіўнымі для еўрапейца традыцыямі Ацтэкаў і Майя. Яшчэ, канешне, на слыху былі канкістадоры Картэса, якія дазвання разрабавалі старажытную цывілізацыю Мексікі і пераправілі на іспанскіх галіенах сотні тон золата. Памятаеце фільм Мела Гибсана «Апакаліпсіс»? Паміж іншым, там Майя гуляюць у футбол адрэзанымі галовамі супляменнікаў.

Яшчэ адзін стэрэатып пра Мексіку – фільмы з удзелам Бенісіо дэль Тора. У прыватнасці, пасля прагляду стужкі «Забойца», дзе гутарка вялася пра горад наркакартэляў Хуарэс, нарадзілася трывалае адчуванне, што Мексіка – гэта дужа сурова, і наогул, лепш туды ні нагой.

Магілеўскі Гастрафэст. Рэстаран Ван Гог. Мексіканскія стравы
Магілеўскі Гастрафэст. Рэстаран Ван Гог. Мексіканскія стравы

Таму, пытанне: «А ці не схадзіць нам у адзін файны магілеўскі рэстаранчык, і ці не паспрабаваць топавыя мексіканскія стравы?» – спачатку крыху збянтэжыла. Адразу ўсплылі згаданыя стэрэатыпы.

«Кукурузны суп з папкорнам і пікантнай сальсай»

Прыйшлі. Замовілі мексіканскія стравы і кока-колу. Як жа без яе? Чакаем. Вядома, ні канкістадораў, ні ганстэраў на даляглядзе не было, наадварот, афіцыянты выглядалі ветлівымі і добразычлівымі. Спачатку прынеслі тое, што ў мясцовым меню пазначана як «кукурузны суп з папкорнам і пікантнай сальсай».

Магілеўскі Гастрафэст. Рэстаран Ван Гог. Мексіканскія стравы
Магілеўскі Гастрафэст. Рэстаран Ван Гог. Мексіканскія стравы

Што гэта такое? Тлумачу як беларус, які ніколі «пікантнай сальсы» не еў. На выгляд – гарохавы суп, паводле кансістэнцыі, – густы і жоўты, з нейкім травяным адценнем. Даверу да яго, адразу скажу, не было. Адважыўся, узяў лыжку – і смачна! Нават, дужа смачна, але нязвыкла. Спачатку адчуваецца вострая папрыка, і ты ўжо цягнешся да кубачка з вадой, каб заліць пякельны агонь, аднак раптам пасля пякучасці на язык прыходзе смак нечага салодкага і лагоднага. Не ведаю, з чым параўнаць… Сальса была гарачая, і з’еў я яе, магчыма, з залішнім задавальненнем. Мае гучнае сербанне прыкметна раздражняла закаханую пару за суседнім столікам.

«Чылі кон карне з пажаранай фасоллю, начас і смятанай»

Магілеўскі Гастрафэст. Рэстаран Ван Гог. Мексіканскія стравы
Магілеўскі Гастрафэст. Рэстаран Ван Гог. Мексіканскія стравы

Услед за сальсай прынеслі «чылі кон карне з пажаранай фасоллю, начас і смятанай». Ну, тут наогул нічога не здзівіла – нешта падобнае мая бабуля гатавала ў печы. І рабіла гэта – не ў папрок рэстаратарам – значна лепей. Што было ў талерцы? Тушаная фасоль, перасыпаная спецыямі, вяндліна разам са спаржай і нечым мне не вядомым. Кажуць, там былі ананасы. Вяндліна і ананасы – уяўляеце сабе? Усе роўна, што сала з мандарынамі… Але ж таксама смачна! Зноў, спачатку папрыка востра апячэ язык, а потым прыходзіць смак нечага лагоднага і салодкага.

«Кесадылля з курыцай, сырам і агароднінай, з арахісавай падлівай і з соусам барбекю»

Магілеўскі Гастрафэст. Рэстаран Ван Гог. Мексіканскія стравы
Магілеўскі Гастрафэст. Рэстаран Ван Гог. Мексіканскія стравы

Далей была «кесадылля з курыцай, сырам і агароднінай, з арахісавай падлівай і з соусам барбекю». Тлумачу, што гэта такое. Уявіце сабе, канверт з цеста і нечага, што аддалена нагадвае мяса з садавінай. Мяса шмат! Смачныя соусы, але дужа пякучыя. Соус барбекю – у невялічкая талерачцы. Знешне нагадвае нашу аджыку. Смак – салодкі, духмяны. Побач з барбекю дробна нарэзаны салат – лук, морква, салодкі перац і пякучы чырвоны. Усе пасыпана спецыямі. Спачатку падумаў, што будзе дужа востра, але зноў неспадзявана для сябе адчуў салодкі прыемны смак. Яшчэ адзін важны момант – пахі. Кожная страва мае свой водар, для мяне абсалютна невядомы – экзатычны, паўдневы, іншапланетны.

«Брауні па-мексіканску з карыцай, каенскім перцам і пламбірам»

Магілеўскі Гастрафэст. Рэстаран Ван Гог. Мексіканскія стравы
Магілеўскі Гастрафэст. Рэстаран Ван Гог. Мексіканскія стравы

Нарэшце, дэсерт пад назваю «брауні па-мексіканску з карыцай, каенскім перцам і пламбірам». На талерцы – кавалак шакаладнага пірага і 100 гр марозіва. Пірог з перцам, дужа востры, таму пламбір быў да месца.

Падсумуем. Мексіканская кухня, хутчэй за ўсе, для аматара нечага нязвыклага і нават экзатычнага. Нам прапанавалі розныя стравы, і ўсе яны былі са спецыямі. Мяркую, тым хто хварэе на страўнік, лепей ад гэтых страў адмовіцца.

***

Где выбрать сет?

В лучших ресторанах Могилева представлены блюда 16 стран мира. Фестиваль продлится до 5 декабря включительно. Рассказываем, что предлагают в меню и сколько это стоит: